Перайсьці да зьместу

Людвінова (Берасьцейская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Людвінова (Дарагічынскі раён)»)
Людвінова
лац. Ludvinova
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Берасьцейская
Раён Дарагічынскі
Сельсавет Папінскі
Часавы пас
Каардынаты 52°07′49″ пн. ш. 25°10′17″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 78 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1644
СААТА 1220852036
Нумарны знак 1
Людвінова на мапе Беларусі ±
Людвінова
Людвінова
Людвінова
Людвінова
Людвінова
Людвінова

Людвіно́ва[1]вёска ў Беларусі, каля Ляхавіцкага каналу. Уваходзіць у склад Папінскага сельсавету Дарагічынскага раёну Берасьцейскай вобласьці.

Людвін або Лютвін (Liuduin, Liutwin) — імя германскага паходжаньня[2].

Некаторы час вёска была маёнткам памешчыка Пятра Ажэшкі. У Людвінове жыла пісьменьніца Эліза Ажэшка, жонка Пятра Ажэшкі, яе памяць ушанавана мэмарыяльным каменем з надпісам: «Тут, у вёсцы Людвінова ў пэрыяд з 1858 па 1864 гады пражывала пісьменьніца, выдатны дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі — Эліза Ажэшка (1848—1910)». Улетку 1863 году ў маёнтку Ажэшкі знайшоў сабе часовы прытулак кіраўнік і ўдзельнік паўстаньня Рамуальд Траўгут.

  • 1999 год — 116 чалавек
  • 2010 год — 78 чалавек
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 122.
  2. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 858, 1050.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]