Людвіг Міс ван дэр Роэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Людвіг Міс ван дэр Роэ
Імя пры нараджэньні Ludwig Mies van der Rohe
Дата нараджэньня 27 сакавіка 1886
Месца нараджэньня Аахэн, Нямецкая імпэрыя
Дата сьмерці 17 жніўня 1969 (83 гады)
Месца сьмерці Чыкага, ЗША
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак архітэктура
Навуковая сфэра архітэктура
Месца працы
Жанры міжнародны стыль[d]
Плынь мадэрнізм
Працы Шкляны дом, хмарачос Сытгрэм Білдынг, хмарачос ІВМ Плаза
Пад уплывам Дэ Стэйл[d]
Узнагароды

Лю́двіг Міс ван дэр Ро́э (па-нямецку: Ludwig Mies van der Rohe; 27 сакавіка 1886, Аахэн17 жніўня 1969, Чыкага) — нямецкі архітэктар-мадэрніст, прадстаўнік «інтэрнацыянальнага стылю», адзін з архітэктараў, якія вызначылі выгляд архітэктуры ХХ стагодзьдзя.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Людвіг Міс быў самым малодшым сынам архітэктара Міхаэля Міса (1851—1927) і яго жонкі Амаліі Роэ (1843—1928). У дзяцінстве працаваў у майстэрні бацькі, а з 1899 году вучыўся ў школе рамёстваў па спэцыяльнасьці цагельніка. У 1904 годзе прайшоў практытку ў архітэктурным бюро. У 1905 годзе Людвіг атрымаў працу ў майстэрні Бруна Паўля ў Бэрліне, а ў 1908 годзе яго прынялі ў бюро Пэтэра Бэрэнса дзе ён працаваў да 1912 году. У 1913 годзе ён ажаніўся з Адэ Брухн, і хутка ў іх нарадзіліся тры дачкі але ў 1926 годзе яны разьвяліся. Пад уплывам Бэрэнса Міс выпрацаваў уласны стыль, які спалучаў мажлівасьці сучасных матэрыялаў і клясыцызм у духу Карла Фрыдрыха Шынкля. Некаторы ўплыў на творчасьць Міса аказалі ў перакананьні канструктывістаў.

Хмарачос на Лэйк Шор (Чыкага)

Пераломам у карьеры Міса было апублікаваньне чарцяжоў будынка які павінен быў быць пабудаваны на трохкутнай пляцоўцы ў Бэрліне. Наступныя радыкальныя мадэрнісцкія праекты доўгі час былі стандартамі тагачаснага праектаваньня.

У 1927 годзе разам Міс кіруе Міжнароднай выставай жытла ў Штутгарце, дзе распрацаваў генэральны плян узорнага паселішча Вайсэнгоф. Асноўным унёскам Міса ў праект стаў трохпавярховы дом, які адрозьніваўся ад звычайных праетаў тым, што ў ім можна было ствараць кватэры рознага памеру і формы. Кухні і ванныя пакоі разьмяшчаліся ў фіксаваным месцы кватэры, а ўся астатняя прастора дзялілася рухомымі перагародкамі (г. зв. «вольная пляніроўка»).

Як мастацкі дырэктар Вэркбунду, Міс арганізаваў выставу гэтай архітэктурнай групы ў Штутгарце, а ў 1930—1932 гадах ён стаў дырэктарам Баўгаўзу. У гэта час ён спраектаваў некалькі прыватных дамоў.

У 1937 годзе, бачачы адсутнасьць інтарэсы да яго працы, а так сама не прымаючы парадкі нацысцкай Германіі, Міс пераехаў у ЗША. Пасьля кароткага наведваньня Нямеччыны ў наступным годзе, зьвязанага з вырашэньне пытаньняў прыналежнасьці яго патэнтаў на мэблю, паступленьні ад якой сталі асноўнай крыніцай яго прыбытку, Міс застаўся ў ЗША на заўсёды. У Злучаных Штатах Міс пасяліўся ў Чыкага, дзе яму было прапанавана пасада кіраўніка Архітэктурнай школы ў Ілінойскім тэхналягічным інстытуце. Ён пагадзіўся заняць пасаду з умовай поўнай свабоды ў праектаваньні кампусу школы. У гэты час узьніклі некаторыя зь яго найвядомейшых будынкаў, шматлікія зь якіх функцыянуюць і да нашых дзён.

Кіруючыся прынцыпам «меней — азначае болей» (Less is more), у «амэрыканскі» пэрыяд свайго жыцьця, Міс разьвівае канцэпцыю «ўнівэрсальнага» будынку — вельмі простага па форме шклянога паралелепіпэда, паверхня якога падзелена паўтараючыміся стойкамі. Дзякуючы шырока ўжыванаму шклу, будынкі Міса атрымліваюцца вельмі сьветлымі — у адпаведнасьці зь філязофіяй нэатамізма, якую падзяляў Міс.

У 1944 годзе Міс прыняў амэрыканскае грамадзянства.

Гандлёвы цэнтар (Таронта)

У 1946—1851 гадах у Плэйна (Ілінойс) Міс будуе «Шкляны дом» (Фарнсуорт-Гаўз) для доктара Эдыт Фарнсуорт, вядомай жанчыны-хірурга. Дом прадстаўляе сабой шкляны белы каркас, які стаіць на прыўзьнятай на стойках над узроўнем разьліва вады пліце. Дом як быццам уздымаецца над паверхняй. У самім доме няма ўнутраных перагародак, ён складаецца з адзінага пакоя, поўнасьцю адкрытага на навакольны пэйзаж. Гэты дом быў абвешчаны помнікам архітэктуры Ілінойсу, дзе ў нашы дні адчынены музэй.

Другім значным кірункам дзейнасьці Міса стала будаўніцтва хмарачосаў. Самым вядомым стаў пабудаваны ў 1958 годзе хмарачос Сытгрэм Білдынг у Нью-Ёрку, які стаў прататыпам шматлікіх карпаратыўных офісаў па ўсім сьвеце.

Новая нацыянальная галерэя (Бэрлін)

Пасьля Сытгрэма, у майстэрні Міса ствараюцца яшчэ некалькі хмарачосаў, сярод якіх ІВМ Плаза ў Чыкага і хмарачосы ў Таронта.

Адначасова Міс будуе высотныя жылыя дамы, якія амаль не адрозьніваюцца ад офісных будынкаў і значна адрозьніваюцца ад традыцыйнай цаглянай забудовы жылых раёнаў. Самым вядомым высотным шматкватэрным домам стаў будынак Лэйк Шор Драйв 860/880, які цяпер адносіцца да ліку славутасьцяў Чыкага.

У 1963 годзе прэзыдэнт Джон Кенэдзі ўзнагародзіў яго Мэдалём Волі.

Апошняй буйной працай Міса стаў будынак Новай нацыянальнай галерэі ў Заходнім Бэрліне, які быў пабудаваны ў 1968 годзе.

Людвіг Міс ван дэр Роэ памёр 17 жніўня 1969 году ў Чыкага.