Перайсьці да зьместу

Любранец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Любранец
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Польшча
Геаграфія
Плошча
  • 1,97 км²
Часавы пас
Каардынаты 52°32′31″ пн. ш. 18°50′08″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 87-890
Сайт lubraniec.pl
Любранец на мапе Польшчы
Любранец
Любранец
Любранец

Любра́нец (па-польску: Lubraniec) — места ва Ўлацлаўскім павеце Куяўска-Паморскага ваяводзтва Польшчы, сядзіба аднайменнай гміны. Насельніцтва — 2741 чалавек (2022), плошча — 2 км².

Празь места праплывае рака Зглавёнчка і праходзіць аўтадарога 270 (Кола — Брдоў — Ізьбіца Куяўская — Любранец — Бярэсьце Куяўскае).

Палац у Любранцы

У часе Рэфармацыі правапераемнік Любранскіх, кальвініст Якуб Хлявінскі, у 1562 року гвалтоўна захапіў сядзібу і маёнтак мясцовых лятэранскіх канонікаў.

У Другую сусьветную вайну немцы зьмянілі назву места на Любраніц (па-нямецку: Lubranitz), а ў 1942 року — на Лютбрандаў (ням. Lutbrandau). Большасьць жыдоў, якіх да вайны налічвалася 880 чалавек, вывезьлі ў Лодзінскае гета, рэшту ў 1942 року зьнішчылі.

Да 1954 року Любранец быў сядзібай гміны Пяскі Быдгаскага ваяводзтва. У 1975—1998 належаў да Ўлацлаўскага ваяводзтва.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • нэагатычны касьцёл Маці Божай Шкаплернай (1906)
  • сынагога (канец XVIII ст.)
  • каталіцкія могілкі з капліцай сьвятой Ганны (1834)
  • жыдоўскія могілкі
  • палацава-паркавы комплекс: мураваны палац (1827), афіцыны XIX стагодзьдзя і ляндшафтны парк (1826).
  • будынак агульнаадукацыйнага ліцэю (1924—1926)

Меска-гмінны футбольны клюб «Любранец».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]