Любашава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Любашава
лац. Lubašava
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Ганцавіцкі
Сельсавет: Любашаўскі
Насельніцтва: 1042 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1646
Паштовы індэкс: 225458
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°46′58″ пн. ш. 26°25′24″ у. д. / 52.78278° пн. ш. 26.42333° у. д. / 52.78278; 26.42333Каардынаты: 52°46′58″ пн. ш. 26°25′24″ у. д. / 52.78278° пн. ш. 26.42333° у. д. / 52.78278; 26.42333
Любашава на мапе Беларусі ±
Любашава
Любашава
Любашава
Любашава
Любашава
Любашава

Люба́шава[2] — вёска ў Беларусі, каля ракі Цны і былога Любашаўскага вадасховішча. Цэнтар сельсавету Ганцавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзіцца за 3 км на поўнач ад места і чыгуначнай станцыі Ганцавічаў (лінія Лунінец — Баранавічы).

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Любш

Любіш (Lubisch) — імя германскага паходжаньня[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню ўпамінаецца ў XVI стагодзьдзі як прыватнае сяло ў Вялікім Княстве Літоўскім. У 1816 годзе — 23 двары, уласнасьць Сьвяжынскіх. У 1879 годзе дзейнічала праваслаўная Варварынская драўляная царква. У 1884 годзе — 22 двары, працавала конная паштовая станцыя пры тракце Клецак — Пінск. Каля вёскі тады знаходзіўся аднайменны фальварак, які належаў Туманавым. Паводле перапісу 1897 году — 61 двор, 407 жыхароў, хлебазапасны магазын і капліца. У 1909 годзе — 75 двароў, 402 жыхары, у фальварку Любашава 1 гаспадарка, 8 жыхароў.

У лютым 1918 году акупаваная германскімі войскамі, у сакавіку 1919 году — войскамі Польшчы. У пачатку 1919 г. і ў ліпені — жніўні 1920 году аднаўлялася савецкая ўлада. З сакавіка 1921 году ў складзе Польшчы; вёска Круговіцкай гміны Лунінецкага павету Палескага ваяводства. У верасьні 1921 г. 108 дамоў, 668 жыхароў. Фальварак Любашава налічваў 5 пабудоваў 41 жыхара. З 1939 году ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 году ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласьці, з 12 кастрычніка 1940 году ў Ганцавіцім сельсавеце. З 30 чэрвеня 1941 году да 7 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй.

З 8 студзеня 1954 году ў складзе Берасьцейскай вобласьці. З 16 ліпеня 1954 г. — цэнтар Любашаўскага сельсавету. Паводле перапісу 1959 году ў вёсцы 1077 жыхароў. З 25 сьнежня 1962 г. да 30 ліпеня 1966 году ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 году — 1181 жыхар. У 1972 годзе 298 гаспадарак, 1155 жыхароў.

На тэрыторыі вёскі працуюць выканкам сельсавету, базавая школа, млын, чыгуначны прыпынак, Дом культуры, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, 2 крамы.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1909 год — 402 чалавекі ў вёсцы Любашаве і 8 чалавек у маёнтку Любашаве[4]
  • 1999 год — 1110 жыхароў
  • 2009 год — 1042 жыхары[1]

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каля Дома культуры помнік — скульптура савекага воіна (пастаўлены ў 1973 годзе).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Ганцавіцкі краязнаўчы партал
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 107.
  3. ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 46.
  4. ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 113.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]