Лэтсыле Тэбога
| Лэтсыле Тэбога | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 7 чэрвеня 2003[1][2] (23 гады) |
| Грамадзянства | |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | лёгкаатлет |
Узнагароды і мэдалі | |
Лэтсыле Тэбога (па-ангельску: Letsile Tebogo; нар. 7 чэрвеня 2003 году) — батсванскі лёгкаатлет, які спэцыялізуецца на спрынтарскім бегу. Алімпійскі чэмпіён 2024 году і чэмпіён сьвету.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]19 лютага 2022 году ў веку 18 гадоў спартовец усталяваў новы нацыянальны рэкорд у бегу на 100 мэтраў на чэмпіянаце Батсваны па лёгкай атлетыцы з часам у 10,08 сэкундаў. Праз два месяцы ён стаў першым чалавекам з Батсваны, які пераадолеў 10-сэкундны бар’ер на спаборніцтвах, паказаўшы час 9,96 сэкундаў і ўсталяваўшы новы сусьветны рэкорд сярод юнакоў да 20 гадоў. 15 ліпеня 2022 году ён палепшыў уласны рэкорд у сваім першым старце на дарослых чэмпіянатах сьвету ў Юджыне, маючы час у 9,94 сэкунды. У наступным месяцы Тэбога зноў пераадолеў свой уласны рэкорд, маючы вынік у 9,91 сэкунды ў фінале юнацкага чэмпіянату сьвету ў Калі.
У 2023 годзе на чэмпіянаце сьвету, які адбыўся ў Будапэшце, у бегу на 100 мэтраў з вынікам у 9,88 сэкундаў і нацыянальным рэкордам стаў срэбным прызэрам чэмпіянату сьвету. 8 жніўня 2024 году Тэбога перамог у фінале ў бегу на 200 мэтраў на летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы, заваяваўшы першы ў гісторыі залаты мэдаль для Батсваны з часам у 19,46 сэкундаў[3]. У сьнежні 2024 году Тэбога быў названы Сусьветнай лёгкай атлетыкай найлепшым спартоўцам году[4]. На чэмпіянаце сьвету 2025 году ў Токіё Тэбога быў дыскваліфікаваны ў фінале забегу на 100 мэтраў праз фальстарт[5]. Зрэшты, спартовец трапіў у фінал на 200 мэтраў[6][7], дзе фінішаваў чацьвертым пасьля Ноа Лайлза, Кенэта Бэднарэка і Браяна Лэвэла[8][9][10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://worldathletics.org/athletes/botswana/letsile-tebogo-14883897
- 1 2 3 JO 2024 : Letsile Tebogo, premier champion olympique africain du 200 m au terme d’une finale tumultueuse (фр.) / J. Fenoglio, M. Lannelongue — Paris: Société éditrice du Monde, Louis Dreyfus, Jérôme Fenoglio, 2024. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694
- ↑ Tebogo wins stunning 200m as Covid-hit Lyles denied. BBC Sport.
- ↑ Hassan and Tebogo named World Athletes of the Year. World Athletics (01.12.2024).
- ↑ Major twist for Gout Gout after disqualification drama at world championships. Yahoo News (14.09.2025).
- ↑ Kano, Shintaro (18.09.2025) World Athletics Championships Tokyo 2025: Noah Lyles unleashes men's 200m world lead of 19.51 to reach final; Gout Gout crashes out. Olympics.
- ↑ Noah Lyles eyes world record in 200m final against Letsile Tebogo: Timing, how to watch, and streaming details // The Times of India, 19.09.2025 г.
- ↑ World Athletics Championships 2025 results: Noah Lyles wins fourth 200m gold. BBC Sport (19.09.2025).
- ↑ Kano, Shintaro (19.09.2025) World Athletics Championships Tokyo 2025: Noah Lyles four-peats in men's 200m to join Usain Bolt. Olympics.
- ↑ Jeffery, Nicole (19.09.2025) Lyles wins fourth world 200m title in Tokyo — News — Tokyo 25 — World Athletics Championships. World Athletics.