Лэйсі Дзювал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Лэйсі Дзювал
Lacey Duvalle
Lacey Duvall.jpg
Дата нараджэньня: 5 красавіка 1982 (37 гадоў)
Месца нараджэньня: Вашынгтон, акруга Калюмбія
Колер валасоў: брунэтка
Колер вачэй: гнядыя
Рост: 155 см
Вага: 41 кг
Постаць: 85 — 53 — 70
Грудзі: Сыліконавыя
Арыентацыя: Бісэксуальная
Сцэнічныя імёны: Pebbles, Lacey Duval, Lacy Duvall, Lacy DuValle
IMDb: ID 0245149
AFDb: ID 30215
IAFD: LDuvalle

Лэйсі Дзювал (па-ангельску: Lacey Duvalle; нарадзілася 5 красавіка 1982 году ў Вашынгтоне, акруга Калюмбія) — афраамэрыканская порнаакторка.

Лэйсі нарадзілася ў Вашынгтоне, але ў шэсьць гадоў пераехала ў Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія. У васямнаццаць гадоў яна пачала сваю кар’еру ў порна-бізнэсе пад псэўданімам Піблз (Pebbles). Таксама яна вядомая пад сцэнічнымі імёнамі Lacey Duval і Lacy Duvall. Яе першым фільмам сталі «Брудныя дэбютанткі» (Dirty Debutantes), у якім яна пачала здымацца праз два дні пасьля свайго васемнаццацігодзьдзя. Яна падпісала эксклюзіўны кантракт са студыяй Video Team і неўзабаве стала адной з самых вядомых чарнаскурых порнаакторак.

Акрамя здымак у порнафільмах Лэйсі прыняла ўдзел у двух тэлевізійных праграмах: «Шоў Тэры Патрык» (2002) і «Шоў Говарда Стэрна» (2004).

Яна здымаецца як у гетэрасэксуальных, так і ў лесьбійскіх сцэнах.

Паводле IMDb у Лэйсі ёсьць дачка па імі Хлоя.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Лэйсі Дзювалсховішча мультымэдыйных матэрыялаў