Перайсьці да зьместу

Лэйла Ажаметава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лэйла Ільясаўна Ажаметава
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяпа-ўкраінску: Лейля Ільясівна Аджаметова; па-крымскататарску: Leylâ İlyas qızı Acametova, Лейля Ильяс къызы Аджаметова
Нарадзілася9 красавіка 1994 (31 год)
Узбэкістан
ГрамадзянстваСьцяг УкраіныУкраіна
Прафэсійная інфармацыя
Прафэсійная кар’ералёгкаатлетка
Узнагароды і мэдалі
ордэн «За заслугі» III ступені

Лэйла Ільясаўна Ажаметава (па-ўкраінску: Лейля Ільясівна Аджаметова; па-крымскататарску: Leylâ İlyas qızı Acametova, Лейля Ильяс къызы Аджаметова; нар. 9 сакавіка 1994, Узбэкістан) — украінская лёгкаатлетка крымскататарскага паходжаньня[1]. Чэмпіёнка і прызэр летніх Паралімпійскіх гульняў. Чэмпіёнка Украіны. Кандыдат у майстры спорту Украіны.

Нарадзілася ва Узбэкістане. У 1999 годзе зь сям’ёй пераехала ў Крым.

З 11 гадоў займаецца лёгкай атлетыкай. Трэніруецца ў Харкаўскім рэгіянальным цэнтры па фізічнай культуры і спорце інвалідаў «Інваспорт»[2].

Двухразовая чэмпіёнка (100 м — з усталяваньнем рэкорду сьвету, 400 м), срэбраная прызэрка (200 м — па ўсталяваньні рэкорду Эўропы) міжнароднага турніру 2016 года.

Спартыўная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіянат сьвету 2019

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На Чэмпіянаце сьвету па лёгкай атлетыцы, які праходзіў у 2019 годзе з 7 па 15 лістапада ў Дубаі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты) заваявала 3 узнагароды. 7 лістапада заваявала бронзавую ўзнагароду ў бегу на 400 мэтраў (катэгорыя Т13)[3]. 10 лістапада заваявала залаты мэдаль у бегу на 100 мэтраў (катэгорыя Т13)[4], а 12 лістапада атрымала другую залатую ўзнагароду ў бегу на 200 мэтраў (катэгорыя Т13)[5].

  • Ордэн «За заслугі» III ст. (4 кастрычніка 2016) — За дасягненьне высокіх спартыўных вынікаў на XV летніх Паралімпійскіх гульнях 2016 года ў горадзе Рыа-дэ-Жанэйра (Фэдэратыўная Рэспубліка Бразілія), праяўленую мужнасьць, самаадданасьць і волю да перамогі, зацьвярджэньне міжнароднага аўтарытэту Украіны[6].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]