Лыса-Гура (Сьвентакшыскія горы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лыса-Гура
Лыса-Гура
Найвышэйшы пункт
Вышыня 594,3 м н. у. м.
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Сьвентакшыскае ваяводзтва
Кантынэнт Эўропа
Краіна Польшча
Горная сыстэма Келецка-Сандамірскае ўзвышша
Лыса-Гура на мапе Польшчы
Лыса-Гура
Лыса-Гура
Лыса-Гура

Лы́са-Гу́ра (па-польску: Łysa Góra, Лысая Гара) — гара ў Польшчы ў масіве Сьвентакшыскіх гор. З вышынёй 594 м гэта другая па вышыні вяршыня горнага сьцяга (пасьля Лысіцы з 612 м). На яе схілах і на вяршыні гары пракладзена некалькі пешаходных маршрутаў. Там разьмешчаны руіны паганскага капішча IX стагодзьдзя, бэнэдыктынскі кляштар Сьвятога Крыжа XI стагодзьдзя і тэлевежа «Сьвенты-Кшыж». З гарой таксама зьвязана ў мясцовая легенда аб шабашах ведзьмаў.

Разьмяшчэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вал, што атачаў даўняе месца культу славян

Лыса-Гура складзена ў асноўным з кварцыту і кембрыйскага лупняку. Ляжыць ва ўсходняй частцы масіву Лысагуры і зьяўляецца другім па велічыні пікам Сьвентакшыскіх гор (пасьля Лысіцы). Гара ўваходзіць у склад Сьвентакшыскага нацыянальнага парку, гэта важная кропка шматлікіх экскурсійных маршрутаў рэгіёну.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кляштар узімку

У часы дагістарычнай Польшчы Лыса-Гура, хутчэй за ўсё, была сьвятой гарой і месцазнаходжаньнем паганскага храму трох багоў, згаданага ў летапісах Яна Длугаша. Захаваліся рэшткі кварцытавага U-падобнага муру вакол верхняй частцы гары. Будынак датуецца VIII—X стагодзьдзямі, мае даўжыню каля 1,5 км і вышыню 2 м. Храм быў закінуты пасьля хрышчэньня Польшчы. Легенда аб ведзьміных шабашах, верагодна, зьвязаная са старым культам.

На месцы паганскага храму быў заснаваны бэнэдыктынскі кляштар Сьвятога Крыжа (па легендзе, заснаваў манастыр у 1006 годзе кароль Польшчы Баляслаў Храбры, але большасьць крыніц адносяць яго да XI стагодзьдзя). Манастыр быў названы ў гонар фрагмэнту Крыжа Гасподняга, які нібыта захоўваўся там і быў аб’ектам паломніцтва.

Кляштар разбураўся і аднаўляўся некалькі разоў на працягу ўсёй сваёй гісторыі, найбольш значныя разбурэньні адбываліся ў 19 і 20 стагодзьдзях. Пасьля падзелу Польшчы, у часы Расійскай імпэрыі, будынак у 1819 годзе было пераўтвораны ў турму.

Кляштар быў часткова адноўлены на працягу міжваеннага пэрыяду пасьля здабыцьця Польшчай незалежнасьці. Падчас нацысцкай акупацыі выкарыстоўваўся як турма і месца пакараньня сьмерцю савецкіх ваеннапалонных (тут загінула каля 6000 чалавек). Пасьля вайны польскі камуністычны ўрад перадаў будынак Сьвентакшыскаму нацыянальнаму парку, які часткова адрэстаўраваў пабудовы.

Цяпер у частцы былых будынкаў кляштару знаходзіцца музэй, а частка занятая іншай рэлігійнай арганізацыяй (місіянэраў-аблатаў Беззаганнай Панны Марыі). Манастыр Сьвятога Крыжа даў назву Сьвентакшыскім гарам і Сьвентакшыскаму ваяводзтву. У манастыры знаходзяцца некалькі муміфікаваных целаў; адно зь іх, згодна з чуткамі, належыць князю Ярэмію Вішнявецкаму.

Яшчэ адным характэрным будынкам пагорку зьяўляецца тэлевежа «Сьвенты-Кшыж» — самая высокая свабодна стаячая тэлевежа ў Польшчы. Гэтая 157-мэтровая бэтонная вежа была пабудавана ў 1966 годзе.

Савецкія ваеннапалонныя, расстраляныя нацыстамі, пахаваныя ў брацкай магіле побач зь вяршыняй. У ніжняй частцы ўзгорка ёсьць помнік палякам, што загінулі ў Катыні.

Краявід
Краявід

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]