Перайсьці да зьместу

Лукаў (пасёлак)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Лукаў (гарадзкі пасёлак)»)
Лукаў
укр. Луків
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Украіна
Вобласьць Валынская
Раён Ковельскі
Тэрытарыяльная грамада Лукаўская пасялковая грамада
Першыя згадкі 1537
Дата заснаваньня 1537
Пасёлак з 2024
Геаграфія
Плошча 6,93 км²
Вышыня НУМ 199 м
Часавы пас
Каардынаты 51°14′00″ пн. ш. 24°20′51″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 3100 чал. (2018)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-3363
Паштовы індэкс 44810
КОАТУУ 0725555400
Сайт lukiv.com.ua
Лукаў на мапе Ўкраіны
Лукаў
Лукаў
Лукаў

Лукаў[1] (па-ўкраінску: Луків) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Ковельскім раёне Валынскаяй вобласьці Украіны.

Мястэчка разьмешчана на тэрыторыі фізыка-геаграфічнага краю «Валынскае Палесьсе» ў хвойна-шыракалістнай фізыка-геаграфічнай зоне зьмешаных лясоў, якую таксама называюць Украінскім Палесьсем і якая зьяўляецца вільготнай і ўмерана цёплай.

У 1537 годзе мястэчка ўпершыню згадана ў пісьмовых крыніцах як сяло Лукава-Мацееў. Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе — у складзе Ковельскага павету Валынскай губэрні Расейскай імпэрыі. У 1870 годзе ў мястэчку Мацееў налічвалася 240 дамоў і 1035 жыхароў.

У 1940 годзе населены пункт атрымаў статус пасёлка гарадзкога тыпу і быў перайменаваны ў Мацееў (па-ўкраінску: Мацеїв). У 1946 годзе мястэчка было перайменавана ў Лукаў.

У 1974 годзе тут дзейнічалі камбінат будаўнічых матэрыялаў, фабрыка культурна-бытавых вырабаў, птушкаінкубатарная станцыя, ільнонасеньняводчая станцыя, вучэльня мэханізацыі сельскай гаспадаркі. У 1980 годзе тут дзейнічалі камбінат будаўнічых матэрыялаў, сыраробны цэх Ковельскага маслазаводуа, участак Турыйскай фабрыкі культурна-бытавых тавараў, птушкаінкубатарная станцыя, камбінат бытавых прадпрыемстваў, дом быту, сельскагаспадарчае прафэсійна-тэхнічнае вучэльня, сярэдняя школа, дзьве бальніцы, дом культуры і дзьве бібліятэкі. У студзені 1989 году колькасьць насельніцтва мястэчка складала 3418 чалавек.