Лукаш Сэдлак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лукаш Сэдлак
Рост 184 см[1]
Вага 94 кг
Пазыцыя цэнтральны нападнік
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 25 лютага 1993(1993-02-25)[2] (31 год)
Месца нараджэньня
Клюб Дынама Пардубіцы
Выступаў за
Драфт НХЛ 158, 2011
Каламбус Блю Джэкетс
Гульнявая кар’ера 2013 — цяпер

Лука́ш Сэдла́к (па-чэску: Lukáš Sedlák; нар. 25 лютага 1993 году) — чэскі хакеіст, цэнтральны нападнік клюбу «Дынама» і нацыянальнай зборнай Чэхіі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яшчэ ў юнацтве быў абраны на драфце НХЛ 2011 году ў 6 раўндзе пад агульным нумарам 158 клюбам «Каламбус Блю Джэкетс». Склаўшы кантракт з клюбам, выступаў пераважна ў фарм-клюбе. Не зважаючы на абарончыя здольнасьці прыносіў замала плёну ў нападзе. У сэзоне 2016—2017 гадоў, нарэшце, быў выкліканы ў асноўны клюб. Дэбютаваў 21 кастрычніка 2016 году ў матчы супраць «Чыкага Блэкгокс»[3]. Фактычна гулец замацаваўся ў складзе, але напрацягу трох сэзонаў кожным годам праводзіў усё менш матчаў. У 2019 годзе як вольны агент далучыўся да расейскага «Трактару» з КХЛ. Пасьля некалькі сэзонаў павярнуўся ў НХЛ, гуляючы за «Каларада Эвэланш» і «Філадэлфія Флаерз». У сьнежні 2022 году вярнуўся на радзіму, умацаваўшы шэрагі пардубіцкага «Дынама»[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]