Лужасянка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Лужасянка
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Вымна
Вусьце Дзьвіна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадоцкі раён і Віцебскі раён
Даўжыня 32 км
Сярэднегадавы сьцёк 4,6 м³/с
Плошча басэйну 700 км²
Нахіл воднай паверхні 0,9 ‰

Лужася́нка, Лужасьнянка — рака ў Гарадоцкім і Віцебскім раёнах Беларусі, правы прыток ракі Дзьвіны. Даўжыня 32 км. Плошча вадазбору 700 км². Выдатак вады ў вусьці 4,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰.

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выцякае з возера Вымна на поўнач ад вёскі Хабаты Гарадоцкага раёну, цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша, вусьце каля чыгуначнай станцыі і вёскі Лужасна за 2 км ад паўночна-заходняй ускраіны Віцебску.

Даліна скрынкападобная, на вялікім працягу вузкая, шырынёй 200—400 м. Абалона двухбаковая і перарывістая, часам адсутнічае; шырыня 80—100 м. Рэчышча зьвілістае, шырынёй 12—20 м, у вярхоўі 5 м[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 226

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 226