Леў XIV
| па-лацінску: Leo PP. XIV | |
| Пасьвечаньні | |
|---|---|
| Кансэкрацыя | Джэймз Грын[d], Хэсус Маліне-Лябарта[d] і Сальвадор Піньейра[d] |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Імя пры нараджэньні | па-ангельску: Robert Francis Prevost |
| Нарадзіўся | 14 верасьня 1955[1] (70 гадоў) |
| Дэнамінацыя | каталіцтва[3] |
| Бацькі | Люі Марыюс Прэво[d][2] Мілдрэд Прэво[d][4][2] |
| Адукацыя | |
| Заняткі | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп, манах жабрацкага ордэна, архібіскуп, рэлігійны сьвятар, кардынал-прэфэкт, каталіцкі місіянэр, матэматык, Praefectus, каталіцкі тэоляг |
| Дэвіз | In illo uno unum |
| Подпіс | |
| Герб | |
Леў XIV (лац. Leo XIV PP., сьвецкае імя Робэрт Фрэнсіс Прэво, анг. Robert Francis Prevost; 14 верасьня 1955 году, Чыкага, ЗША) — 267-ы[6][7] папа рымскі і кіраўнік Ватыкану.
Быў абраны папам на канкляве 8 траўня 2025 году па сьмерці папы Францішка.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паходзіць з ЗША. Быў пасьвечаны ў сьвятары ордэна сьвятога Аўгустына ў 1982 годзе. З 1985 па 1986 гады і з 1988 па 1998 гады быў у Пэру, дзе выконваў розныя абавязкі, то бок быў пробашчам парафіі, выкладнікам сэмінарыі і гэтак далей. Абраны генэральным прыёрам ордэну сьвятога Аўгустына, займаючы пасаду з 2001 па 2013 гады, пазьней вярнуўся ў Пэру ў якасьці біскупа Чыкляё. Прабыў у Паўднёвай Амэрыцы з 2015 па 2023 гады. У 2023 годзе папа Францішак прызначыў яго прэфэктам Дыкастэрыі па справах біскупаў і старшынём Папскай камісіі па Лацінскай Амэрыцы, а ў тым жа годзе зрабіў яго кардыналам. 8 траўня 2025 году быў абраны папам. Ён стаў першым грамадзянінам ЗША, які заняў стаў пантыфікам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Actualidad A., Monteros M. E. d. l. Quién es Robert Francis Prevost, el nuevo Papa de Roma elegido en la cuarta votación del Cónclave (гішп.) — 2025.
- 1 2 3 https://www.vaticannews.va/es/papa/news/2025-05/robert-francis-prevost-la-biografia-del-nuevo-papa.html
- ↑ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
- ↑ Horowitz J., Rich M., Dias E. Robert Francis Prevost Selects Name Leo XIV as First American Pope: Live Updates (анг.) — The New York Times, 2025. — ISSN 0362-4331
- ↑ Bosman J. Pope Leo XIV Grew Up in the Chicago Area (анг.) — 2025. — ISSN 0362-4331
- ↑ Папа Леў XIV на Наша ніва
- ↑ Інтранізацыя папы рымскага Льва ХIV пройдзе 18 мая // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 9 траўня 2025 г. Праверана 9 траўня 2025 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Леў XIV — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Жыцьцяпіс на Каталікбай
- Жыцьцяпіс.
- Леў XIV стаў 267-м Наступнікам Святога Пятра на Каталікнавіны
- https://www.vaticannews.va/be/papa/news/2025-05/le-xiv-u-svaim-pershym-zvaroce-zaklika-da-miru.html Папа Леў XIV у сваім першым звароце заклікаў да міру ў свеце]
- Папа Леў XIV: праграма першых дзён пантыфікату на Каталікбай
- Незвычайны шлях Папы Льва XIV на Каталікменскбай
- Папа Леў XIV на Наша ніва
- Папа Леў XIV. Мір - ключавое слова яго пантыфікату - Polskie Radio
