Леў VII
![]() | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | не раней за 819 і не пазьней за 936[1] |
| Памёр | 13 ліпеня 939[1] |
| Пахаваны | |
| Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[2] |
| Заняткі | каталіцкі сьвятар, пісьменьнік |
Леў VII (па-лацінску: Leo PP. VII; Рым, Папская дзяржава — 13 ліпеня 939, Рым, Папская дзяржава) — папа рымскі з 3 студзеня 936 па 13 ліпеня 939 году. Восьмы папа пэрыяду порнакратыі. Абраньне Лява VII на папства было забясьпечана Альбэрыхам II Спалецкім, які фактычна быў кіраўнікоў Рыму на той час. Альбэрых жадаў бачыць на пасадзе пантыфіка паслухмянага папу. Леў быў сьвятаром царквы Сьвятога Сыкста ў Рыме і лічыўся бэнэдыктынскім манахам. У яго было мала амбіцыяў у адносінах да папства, але ён пагадзіўся на пасаду пад ціскам.
Ад імя папы Альбэрых падтрымаў Клюнійскі рух, накіраваны на падвышэньне манаскай дысцыпліны. Пры гэтым Альбэрых перасьледваў і чыста палітычныя мэты, імкнучыся праз рэлігійныя дагматы зламаць сілу баронаў, якія валодалі вялікімі маёнткамі блізу Рыма. Адзіны дакумэнт папы Лява, які захаваўся для нашчадкаў, гэта ягоная падзяка Альбэрыху, у якой ён апісаны як «міласэрны», «каханы духоўны сын» і «слаўны прынц рымлянаў».
Леў заахвочваў разьвіцьцё манастыроў, але добраславіў арцыбіскупа Майнца Фрыдрыха выгнаць юдэяў зь Нямеччыны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 autori vari Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
- ↑ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Леў VII. Каталіцкая энцыкляпэдыя.

