Перайсьці да зьместу

Лешак Шарэпка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лешак Шарэпка
па-польску: Leszek Szerepka
Амбасадар Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь
7 сьнежня 2010  15 жніўня 2015
Прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі
Прэм’ер-міністар Дональд Туск
Папярэднік Гэнрык Літвін
Наступнік Конрад Паўлік
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся1964
Отвацк, Мазавецкае ваяводзтва, Польшча
Адукацыя

Лешак Францішак Шарэпка (па-польску: Leszek Franciszek Szerepka; нар. у 1964 годзе ў Отвацку[1]) — польскі ўрадовец і дыплямат.

У 1991 годзе скончыў гістарычны інстытут Варшаўскага ўнівэрсытэту[1]. У 1992—1994 гадох працаваў у Міністэрстве ўнутраных справаў Рэспублікі Польшча[1], а затым до 1998 году ў Цэнтры ўсходніх дасьледаваньняў[1]. У 1998—2002 гадох быў першым сэкрэтэрам амбасады Рэспублікі Польшча ў Маскве[1]. Пасьля зноў працаваў у Цэнтры ўсходніх дасьледаваньняў[1]. У 2007—2010 гадох быў радцам-міністрам і намесьнікам амбасадара ў Кіеве[1]. У 2010 годзе зноў працаваў у Цэнтры ўсходніх дасьледаваньняў[1].

Зьяўляецца суаўтарам кніжкі Wyzwania migracyjne w państwach wschodniego sąsiedztwa Unii Europejskiej, Ośrodek Studiów Wschodnich, Warszawa, styczeń 2007, ISBN 978-83-925190-0-3.

7 сьнежня 2010 году прызначаны быў амбасадарам у Рэспубліцы Беларусь[2]. Афіцыйна абавязкі пачаў выконваць 20 лютага 2011 году. 28 лютага 2012 году беларускі бок запрапанаваў яму выехаць у свой край для кансультацый[3]. Пасаду займаваў да 15 жніўня 2015 году[4].

У 2025 годзе выйшаў пераклад на беларускую мову палітычнага трылера Шарэпкі «Беларускі снайпэр», зроблены Алесем Плоткам(be)[5].