Лейла Абашыдзэ
Выгляд
ейла Абашыдзэ | |
| ლეილა აბაშიძე | |
| Імя пры нараджэньні | Лейла Міхайлаўна Абашідзэ |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 1 жніўня 1929 |
| Месца нараджэньня | Тбілісі |
| Дата сьмерці | 8 красавіка 2018[1][2] (88 гадоў) |
| Месца сьмерці | |
| Прычына сьмерці | інсульт |
| Месца пахаваньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | акторка |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID nm0007720 |
Лейла Абашыдзэ (па-грузінску: ლეილა აბაშიძე; 1 жніўня 1929 — 8 красавіка 2018) — грузінская кінаакторка, народная артыстка Грузіі (1965). У 1951 скончыла акторскі факультэт Тбіліскага тэатральнага інстытуту імя Ш. Руставелі. Здымалася ў кіно яшчэ школьніцай, у 1941 годзе згуляла ролю Кэто ў фільме «Каджана» і інш. Акторка яркага тэмпэрамэнту, стварыла сакавітыя, эмацыйна насычаныя вобразы. Грала камэдыйныя і драматычныя ролі. Сярод яе лепшых роляў: Марынэ («Страказа», 1954), Лела («Яны спусьціліся з гор», 1955), Ліа («Стрэмка», 1957), Манана («Наш двор», 1957), Мая («Мая з Цхенці», 1960), Дзідзія («Закон гор», 1965), Акторка («Сустрэча ў гарах», 1967).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Лейла Абашыдзэ (анг.) на сайце IMDb
- Лейла Абашыдзэ на сайце RUSKINO.RU
- ^ Leila Abashidze // https://pantheon.world/profile/person/Leila_Abashidze
- ^ საქართველოს ბიოგრაფიული ლექსიკონი (груз.) — 2001.
