Легіён Свабоды
| Легіён Свабоды | |
| Легіон Свободи | |
| Гады існаваньня | з 2015 |
|---|---|
| Краіна | Украіна |
| Падпарадкаваньне | Узброеныя сілы Ўкраіны |
| Войны | Расейска-ўкраінская вайна |
| Дзейны камандзір | Пятро Кузык |
| Вядомыя камандзіры | Алег Куцын, Пятро Кузык |
«Легіён Свабоды» па-ўкраінску: Легіон Свободи — камбатантскае аб'яднаньне ўсіх сяброў партыі УА «Свабода», якія ў складзе Ўзброеных Сілаў Украіны, Нацыянальнай гвардыі, спэцпадразьдзяленьняў МУС і дабраахвотніцкіх батальёнаў бяруць удзел у Расейска-ўкраінскай вайне. Створанае ў лютым 2015 году рашэньнем XXX Зьезду УА «Свабода».
Мэта
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лідэр УА «Свабода» Алег Цягнібок у красавіку 2015 году падчас выступу на цэнтральным стадыёне Чыгірыну заявіў:
У нас узьнікла ідэя ўсіх «свабодаўцаў», якія ваююць за Ўкраіну, арганізаваць у камбатантскае аб'яднаньне. Каб потым, пасьля нашай перамогі, перамогі Ўкраіны над маскоўскім ворагам, можна было б рэабілітаваць нашых камбатантаў, аказваць ім псыхалягічную дапамогу, знайсьці ім працу. А сёньня — дапамагаць ім у гэтай вайне, дапамагаць параненым, сем’ям загінулых.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Станам на жнівень 2015 году ў складзе аб'яднаньня — больш за 1000 свабодаўцаў.
Першы кіраўнік Легіёну — старшыня данецкай «Свабоды», камандзір асобнай зьмешанай штурмавой роты «Карпацкая Сеч» Алег Куцын.
У «Легіён Свабоды» ўваходзяць 138 дэпутатаў розных узроўняў рад і іншых службовых асобаў органаў дзяржаўнага кіраваньня і мясцовага самакіраваньня:
6 народных дэпутатаў Украіны (Руслан Кашулінскі, Юры Сырацюк, Аляксей Кайда, Маркіян Лапачак, Андрэй Цягнібок, Аляксандар Марчанка), 15 дэпутатаў абласных і Кіеўскай гарадзкой рад (у тым ліку 1 — старшыня Івана-Франкоўскай абласной рады Скрыпнічук Васіль), 56 дэпутатаў раённых рад (у тым ліку 1 старшыня раённай рады), 48 дэпутатаў гарадзкіх рад (сярод іх 3 сакратары гарадзкіх рад), 7 экс-кіраўнікоў РДА, 6 — іншых службовых асобаў. У год поўнамаштабнага ўварваньня колькасьць байцоў «Легіёну Свабоды» перавысіла 2 тысячы чалавек, сярод якіх каля двух дзясяткаў дэпутатаў Вярхоўнай Рады папярэдніх скліканьняў разам з лідэрам УА "Свабода", маёрам Алегам Цягнібокам, і сотні дэпутатаў мясцовых рад.
З 2025 году кіраўніком «Легіёну Свабоды» прызначаны Камандзір батальёну «Свабода» 4-й брыгады апэратыўнага прызначэньня «Рубеж» НГУ падпалкоўнік Пятро Кузык, які фактычна выконваў абавязкі з часу гібелі лейтэнанта Алега Куцына.
Страты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падчас правядзеньня АТО, станам на жнівень 2015 году, «Легіён Свабоды» страціў 21 ваяра, а 81 ваяр атрымаў раненьні рознай ступені цяжкасьці.
На пачатку 2025 году страты (забітыя і зьніклыя бязь вестак) склалі больш за дзьве сотні пабрацімаў, сярод іх амаль тры дзясяткі загінулых партыйцаў былі дэпутатамі розных узроўняў.
Адзначэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Станам на жнівень 2015 году 61 ваяр «Легіёну Свабоды» ўзнагароджаны найвышэйшай партыйнай узнагародай — залатым значком. Зь іх 11 — пасьмяротна.
24 ваяры «Легіёну Свабоды» ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі.