Леанід Красін
Выгляд
| Леанід Красін | |
| Леонид Борисович Красин | |
| Народны камісар зьнешняга гандлю СССР | |
|---|---|
| 6 чэрвеня 1923 — 18 лістапада 1925 | |
| Прэм’ер-міністар | Уладзімер Ленін Аляксей Рыкаў |
| Папярэднік | пасада заснавана |
| Наступнік | пасада скасавана, Аляксандар Цюрупа як Народны камісар зьнешняга й унутранага гандлю СССР |
| Народны камісар гандлю й прамысловасьці РСФСР | |
| лістапад 1918 — чэрвень 1920 | |
| Народны камісар шляхоў зносін РСФСР | |
| сакавік 1919 — сьнежань 1920 | |
| Народны камісар зьнешняга гандлю РСФСР | |
| чэрвень 1920 — ліпень 1923 | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 15 (27) ліпеня 1870[1] |
| Памёр | 24 лістапада 1926[2][1] (56 гадоў) |
| Партыя | Расейская сацыял-дэмакратычная работніцкая партыя (з 1903 году) |
| Адукацыя | Харкаўскі політэхнічны інстытут |
| Бацька | Boris Krasin[d] |
Леані́д Бары́савіч Кра́сін (вядомы пад мянушкамі Никитич, Лошадь, Юхансон, Винтер, 15 ліпеня [ст. ст. 3 ліпеня] 1870, Курган Табольскай губэрні, Расейская імпэрыя — 24 лістапада 1926, Лёндан, Вялікабрытанія) — удзельнік сацыял-дэмакратычнага руху ў Расеі з 1890 году, сябра Цэнтральнага камітэту Расейскай сацыял-дэмакратычнай работніцкай партыі ў 1903—1907 гадох ад камуністычнай плыні «бальшавікоў». Сябра ЦК УКП(б) у 1924—1926; савецкі дзяржаўны й партыйны дзеяч. Сябра ЦВК СССР 1—3 скліканьняў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Историческая энциклопедия Сибири (рас.) / под ред. Ламин В. А. — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- 1 2 3 Красин Леонид Борисович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.