Лаша Бэкауры
| Лаша Бэкауры | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Поўнае імя | па-грузінску: ლაშა ბექაური |
| Нарадзіўся | 26 ліпеня 2000[1][2] (26 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | дзюдаіст, спартовец |
Лаша Бэкауры (па-грузінску: ლაშა ბექაური; нар. 26 ліпеня 2000 году) — грузінскі дзюдаіст. Выступае ў вагавай катэгорыі да 90 кг. Двухразрвы Алімпійскій чэмпіён (2020, 2024).
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2019 годзе спартовец выйграў залаты мэдаль у мужчынскай катэгорыі да 90 кг на Сусьветным мастэрз у Цындао. Праз два гады на чарговым мастэрз Бэкауры атрымаў адзін з бронзавых мэдалёў у катэгорыі да 90 кг у Досе[3]. У тым жа годзе ў Лісабоне ён здабыць залаты мэдаль на чэмпіянаце Эўропы, перамогшы свайго суайчыньніка Бэку Гвініяшаілі[4]. Празь некалькі месяцаў на адкладзеных на год летніх Алімпійскіх гульнях у Токіё ён разжыўся залатым мэдалём, калі перамог у фінале немца Эдуарда Трыпэля. У наступныя гады грузін браў срэбныя і бронзвыя мэдалі на чэмпіянатах Эўропы і сьвету, але першага месца яму бракавала. Ён узяў залаты мэдаль катэгорыі да 90 кг на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году ў Парыжы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Lasha Bekauri // https://www.olympedia.org/athletes/143218
- ↑ საქართველოს ბიოგრაფიული ლექსიკონი (груз.) — 2001.
- ↑ 2021 Judo World Masters. International Judo Federation.
- ↑ Berkeley, Geoff. Bekauri beats Georgian rival to win gold on final day of European Judo Championships // InsideTheGames.biz, 18.04.2021 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль (анг.) на IJF