Латвійскі дзяржаўны пераварот 1934 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Карліс Улманіс у 1934 годзе.

Латві́йскі дзяржа́ўны пераваро́т 1934 го́дудзяржаўны пераварот, які быў ачолены вэтэранам прэм’ер-міністрам краіны Карлісам Улманісам супраць парлямэнцкай сыстэмы ў Латвіі. Ягоны рэжым працягваўся да савецкай акупацыі Латвіі ў 1940 годзе.

У ноч з 15 на 16 траўня Улманіс, пры падтрымцы вайсковага міністра Яніса Баладыса і ваенізаванай арганізацыі айзсаргаў узялі пад свой кантроль асноўныя дзяржаўныя і партыйныя офісаў, абвесьцілі стан вайны ў Латвіі, а таксама прыпынілі дзейнасьць канстытуцыі[1].

Пасьля перавароту Улманіс працягваў займаць пасаду прэм’ер-міністра, аднак у краіне ўжо быў аўтарытарны рэжым. Законы па-ранейшаму публікаваліся дзеючай уладай. Дзеючы прэзыдэнт Латвіі на момант перавароту Албэртс Квесіс, які паходзіў са зьвязу латвійскіх фэрмэраў, былой партыі Улманіса, прыняў пераварот і працягнуў працу на сваёй пасадзе да канца свайго тэрміну 10 красавіка 1936 году. Пасьля гэтага Улманіс незаконна заняў пасаду прэзыдэнта краіны і афіцыйна быў прэзыдэнтам і прэм’ер-міністрам. У публікацыях Улманіса называлі лідэрам нацыі або проста лідэрам.

Улманіс быў унікальным сярод эўрапейскіх дыктатараў таго часу, бо ён не стварыў адну кіруючую партыю і ня ўводзіў новую канстытуцыю. Замест гэтага, Улманіс стварыў кантраляваную дзяржавай Палаты прафэсіяў, якая базавалася на мадэлях карпаратыўных аўтарытарных рэжымаў Канстантына Пятса у Эстоніі і Антонію Салазара ў Партугаліі. Рэжым у значнай ступені базаваўся на кульце асобы Улманіса, як заснавальніка Латвіі падчас латвійскай вайны за незалежнасьць. Як сьцьвярджалася ён вызваліў народ ад шматпартыйнага хаосу.

Бяскроўны пераварот быў праведзены войскам і падразьдзяленьнямі нацыянальнай гвардыі айзсаргаў, ляяльных да Улманіса. Яны займалі ключавыя ўрадавыя ўстановы, сродкі сувязі і вакзалы. Шматлікія службовыя асобы і палітыкі былі затрыманы, гэтак жа як і вайсковыя генэралі, якія спрабавалі здушыць пераварот. Большая частка была неўзабаве вызвалена, самы працяглы тэрмін арышту не перавысіў году[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «The emergence of an authoritarian regime in Latvia, 1932—1934». Lituanus. Lithuanian quarterly journal of arts and sciences.
  2. ^ История Латвии: ХХ век. — Рига: Jumava, 2005. — С. 149—172. — 475 с. — ISBN 9984-05-866-2