Латвійская музычная акадэмія імя Язэпа Вітола
Латвійская музычная акадэмія імя Язэпа Вітола | |
па-латыску: Jāzepa Vītola Latvijas Mūzikas akadēmija | |
Заснаваны | 1919 |
---|---|
Тып | derived public person[d] |
Колькасьць пэрсаналу |
|
Месцазнаходжаньне | |
Краіна | |
Вэб-сайт | jvlma.lv/english/page/10… |
Латвійская музычная акадэмія імя Язэпа Вітола[1] (па-латыску: Jāzepa Vītola Latvijas Mūzikas akadēmija) — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Рызе.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Будынак Аляксандроўскай мужчынскай гімназіі, у якім знаходзіцца акадэмія, быў пабудаваны ў 1870—1875 гадах архітэктарам Янам Баўманам ў стылі новы клясыцызму.
Латвійская музычная акадэмія (на той момант яшчэ Латвійская кансэрваторыя) была заснавана ў якасьці музычнай навучальнай установы клясычнага тыпу ў 1919 годзе кампазітарамі Язэпам Вітолам, Мікалаем Алунанам, Паўлам Юр’янам і скрыпачом Янам Лазьдзіньшам. За аснову была ўзятая мадэль Санкт-Пецярбургскай кансэрваторыі, прафэсарам якой да 1918 года быў Язэп Вітол. Афіцыйнае адкрыцьцё адбылося 11 студзеня 1920 года.
Структурна кансэрваторыя была падзелена на два курсы — малодшы, куды прымалі з 13 гадоў, і старэйшы, выпускнікі якога атрымлівалі, у залежнасьці ад посьпехаў, атэстат або дыплём аб заканчэньні і званьне вольнага мастака. Пазьней, у 1940-я гады, на базе малодшага курсу, былі створаны Сярэдняя спэцыяльная музычная школа імя Эміля Дарзіня і музычнае вучылішча імя Язэпа Медыня. На момант адкрыцьця кансэрваторыі ў ёй было пяць факультэтаў: тэорыі кампазіцыі і аргана, сьпеваў, фартэпіяна, струнных інструмэнтаў, духавых інструмэнтаў.
Пасьля Другое сусьветнае вайны ў кансэрваторыі былі адкрыты новыя аддзяленьні — харавога дырыжыраваньня (1944), музыказнаўства (1947), музычна-пэдагагічнае (1960), культпрасьветработнікаў (1967), харэаграфічнае (1977). Пасьля рэарганізацыі Дзяржаўнага тэатральнага інстытута Латвійскай ССР быў створаны тэатральны факультэт з акторскім і рэжысэрскім аддзяленьнямі (1951). Адкрываліся аддзяленьні, якія рыхтавалі спэцыялістаў іншых творчых прафэсыяў — кіраўнікоў самадзейных калектываў, кіраўнікоў эстрадных аркестраў, рэжысэраў тэлебачаньня; таксама была створаная кляса дырыжораў вайсковых аркестраў.
У канцы 1980-х гадоў у кансэрваторыі дзейнічалі тры факультэты: фартэпіяна і аркестравых інструмэнтаў, дырыжыраваньня і вакальнага мастацтва, культуры і мастацтвазнаўства; 11 аддзяленьняў: фартэпіяна, струнных інструмэнтаў, духавых інструмэнтаў, ударных інструмэнтаў, харавога дырыжыраваньня, музычна-пэдагагічнае, вакальнае, дырыжыраваньня сімфанічным і опэрным аркестрам, кампазіцыі, музыказнаўства, тэатральнага мастацтва, культпрасьветработнікаў.
На 2007 год у акадэміі навучаецца каля 600 студэнтаў, выкладаюць 22 прафэсара, 25 асацыятыўных прафэсара, 35 дацэнтаў. Заняткі праходзяць на катэдрах джазавай музыкі, харавых дырыжораў, аркестравых дырыжораў, клавішных інструмэнтаў, фартэпіяна, камэрнай музыкі, канцэртмайстраў, струнных інструмэнтаў, духавых інструмэнтаў, вакала, опэрных сьпеваў, музычна-пэдагагічнай, кампазіцыі, музыказнаўства, старадаўняй музыкі, харэаграфічнай, гуманітарнай.
Будова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У склад музычнай акадэміі ўваходзяць акадэмічныя калектывы, якія дазваляюць студэнтам зь першых дзён навучаньня атрымліваць неабходную прафэсійную практыку:
- Сімфанічны аркестр (дырыжор Андрыс Вецумніекс)
- Барочны аркестр Collegium Musicum Riga (дырыжор Марыс Купч)
- Оперная студыя Figaro (кіраўнік Віестурс Гайліс)
- Зьмяшаны хор (мастацкі кіраўнік Марціньш Клішанс)
- Жаночы хор музычна-пэдагагічнага аддзяленьня (мастацкі кіраўнік Арвід Платпэрс)
- Вакальны ансамбль Luar (кіраўнік Ліенэ Бацьня)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Латвійская музычная акадэмія імя Язэпа Вітола — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў