Перайсьці да зьместу

Латвійская акадэмія мастацтваў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Латвійская акадэмія мастацтваў
па-латыску: Latvijas Mākslas akadēmija
Заснаваны 1919
Тып derived public person[d]
Месцазнаходжаньне
Горад
Краіна
Вэб-сайт lma.lv

Латвійская акадэмія мастацтваў[1] (па-латыску: Latvijas Mākslas akadēmija) — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная і навуковая ўстанова, якая знаходзіцца ў Рызе.

Заснавана ў 1919 годзе. Акадэмія знаходзіцца ў неагатычным доме былой камэрцыйнай школы (архітэктар Вільгельм Бокслаф). Гэта аўтаномная вышэйшая навучальная ўстанова з правам самастойна распрацоўваць уласны статут і вызначаць зьмест і формы навучаньня, напрамкі навукова-дасьледчай работы і іх сутнасьць. Навучальныя праграмы рэалізуюцца на дзённай і завочнай формах навучаньня і толькі на латыскай мове на працягу ўсяго існаваньня акадэміі.

Падчас навучаньня ў Латвійскай акадэміі навук можна атрымаць наступныя акадэмічныя ступені:

Латвійская акадэмія мастацтваў прапануе навучаньне ў пяці аддзелах — візуальнага мастацтва, візуальнай плястыкі, дызайну, мастацтва аўдыявізуальных мэдыя і мастацтвазнаўства, якія аб'ядноўваюць 14 пададзелаў:

  • Аддзел візуальных мастацтваў — жывапіс, графіка, тэкстыльнае мастацтва;
  • Аддзел візуальнай плястыкі — скульптура, кераміка, мастацтва шкла і моды;
  • Аддзел дызайну — функцыянальны дызайн, дызайн мэталу, экалягічнае мастацтва;
  • Аддзел аўдыявізуальных мэдыя-мастацтва — візуальная камунікацыя, сцэнаграфія;
  • Аддзел гісторыі мастацтва — гісторыя і тэорыя візуальнага мастацтва і культуры, рэстаўрацыя.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Латвійская акадэмія мастацтваўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў