Латвійская акадэмія культуры
| Латвійская акадэмія культуры | |
| па-латыску: Latvijas Kultūras akadēmija | |
| Заснаваны | 29 сьнежня 1990[1][2] |
|---|---|
| Тып | derived public person[d] |
| Месцазнаходжаньне | |
| Краіна | |
| Знаходзіцца ў складзе | ACE2EU[d] |
| Вэб-сайт | lka.edu.lv |
Латвійская акадэмія культуры (па-латыску: Latvijas Kultūras akadēmija) — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў месьце Рыга.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ідэя стварэньня асобнай Латвійскай акадэміі культуры была выказана на Латвійскім культурным форуме ў сакавіку 1990 года. 29 сьнежня 1990 года было прынята рашэньне № 1 Савета Міністраў Латвійскай Рэспублікі «Аб стварэньні Латвійскай акадэміі культуры». Вучэльню хацелі стварыць на базе Інстытута павышэньня кваліфікацыі работнікаў культуры і Рыскага тэхнікума для работнікаў культуры і адукацыі.
Петэрыс Лагіс быў прызначаны рэктарам акадэміі. Ён і Яніс Сіліньш, кіраўнік аддзела культурнай адукацыі Латвійскай кансэрваторыі імя Язэпа Вітола, распрацоўвалі навучальныя праграмы і вырашалі арганізацыйныя, матэрыяльныя і фінансавыя беды.
Першы набор абітурыентаў адбыўся ў памяшканьні Латвійскай школы культуры на вул. Брунінеку, але першыя лекцыі прайшлі ў цяперашнім будынку па адрасе: вул. Лудзас 24, дзе знаходзіўся Інстытут павышэньня кваліфікацыі работнікаў культуры Міністэрства культуры Латвіі.
Магістарская праграма пачала сваю дзейнасьць у 1996 годзе. У 1999 годзе былі ўпершыню прыняты на навучанне асьпіранты. У 2009 годзе да акадэміі ў якасьці структурных падраздзяленьняў былі дададзены Музэй тэатра імя Эдуарда Сьмільгі і Рыскі музэй кіно, у 2012 годзе — Латвійскі каледж культуры.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ IT L. Latvijas Kultūras akadēmija - public person or authority (анг.) — 2026.
- ↑ Latvijas Kultūras akadēmija (анг.) — 2018.
- ↑ Digital Science GRID Release 2017-05-22 (анг.) — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286