Лапацічы (Магілёўская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Лапацічы (Прапойскі раён)»)
Лапацічы
трансьліт. Lapacičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Прапойскі
Сельсавет: Лапаціцкі
Насельніцтва: 498 чал. (2011)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2246
Паштовы індэкс: 213251
СААТА: 7250824026
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°34′0″ пн. ш. 30°52′0″ у. д. / 53.56667° пн. ш. 30.86667° у. д. / 53.56667; 30.86667Каардынаты: 53°34′0″ пн. ш. 30°52′0″ у. д. / 53.56667° пн. ш. 30.86667° у. д. / 53.56667; 30.86667
Лапацічы на мапе Беларусі ±
Лапацічы
Лапацічы
Лапацічы
Лапацічы
Лапацічы
Лапацічы

Лапа́цічы[2]вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар Лапаціцкага сельсавету.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле паданьня, назва вёскі паходзіць ад прозьвішча пана, які пасяліў тут людзей, а сам быў нібыта татарын[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згадваецца ў 1669 годзе як вёска ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[4]. У 1881 годзе належалі пану Дзяржынскаму-Дзекцераву, які валодаў 377 дзесяцінамі зямлі. У 1884 годзе ў вёсцы 35 двароў, у тым ліку 1 кавальскі і 20 рамізьніцкіх, 235 жыхароў, хлебазапасны магазін[3].

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Братэрская магіла савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1943—1944 гадох, якая зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю Рэспублікі Беларусь[5].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1910 год — 415 чалавек[3]
  • 1999 год — 481 чалавек
  • 2010 год — 398 чалавек
  • 2011 год — 498 чалавек[1]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вёсцы дзейнічаюць крама, сельскі дом культуры, сельская бібліятэка, АТС, ДУА «Лапаціцкая сярэдняя школа», ДУА «Лапаціцкі ясьлі-сад», фэльчарска-акушэрскі пункт, паштовае аддзяленьне сувязі, лясьніцтва, закусачная, комплексны прыёмны пункт[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (рас.)
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 284
  3. ^ а б в Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Мінск, БелТА, 1999, с. 573
  4. ^ НГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 5
  5. ^ Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Мінск, БелТА, 1999, с. 559