Перайсьці да зьместу

Лапатычы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лапатычы
лац. Łapatyčy
укр. Лопатичі
Населены пункт
Краіна Украіна
Вобласьць Жытомірская
Раён Корасьценскі
Дата заснаваньня перад 1552 годам
Геаграфія
Плошча
  • 5,06 км²
Вышыня НУМ 183 м
Часавы пас
Каардынаты 51°08′45″ пн. ш. 27°34′43″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 4135
Паштовы індэкс 11034
КОАТУУ 1824485301
Лапатычы на мапе Ўкраіны
Лапатычы
Лапатычы
Лапатычы

Лапа́тычы (па-ўкраінску: Лопа́тичі) — сяло ў Алеўскай меставай тэрытарыяльнай грамадзе Корасьценскага раёну Жытомірскай вобласьці Ўкраіны.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У люстрацыі Оўруцкага замку 1552 году[a] засьведчана, што ў сяле Лапатычы[b], якое было выслугай князя Дзьмітра Сенскага, лічылася патугаў 2, дымоў 9, падачкі зь іх — 9 коп (=630) грошаў, а з пустаўшчын — 1 капа грошаў[1].

Згаданая Лапатычы ў дароўнай грамаце ўнучкі пана Сямёна Хведаравіча Полаза Фенны свайму другому, пасьля Мельхіёра Насілоўскага, мужу пану Шчаснаму Харлінскаму, пісанай 6 сьнежня 1568 году[2]:

Я, Фенна Дмитровна Любецкая, жона пана Щасного Харлинского, дворенина и струкциса господара короля его милости, вызнаваю и явно чиню сим моим листомъ всим посполите и кожному з особна, кому того чтучи слышати нинешним и напотом будучимъ: што перво сего матка моя небожчица кнегиня Дмитровая Романовича Любецкая кнегиня Фенна Семеновна Полозовна небожчику брату моему а сыну своему князю Богушу Дмитровичу Любецкому зостала винна певную суму пенезеи две тысечи копъ грошеи личбы литовское, которую взявши до рукъ своих, на потребы свое властные обернула и в тои суме двохъ тисечах копахъ грошеи заставила сыну своему а брату моему именя свое отчизные, дедизные, материстые у повете Киевскомъ лежачие, тоестъ… Хоиники, Остроглядовичи, Новоселки, Глядковичи, Хвостницу, Ставокъ, Сосновую, половицу Лопатина, Загайцы, Гостомлъ, Вытечов, Бышов, Бугаювъ, землю Злобицкую, три дворища в месте Киевскомъ а дворище, на которомъ былъ двор небожчика деда моего пана Семена Полоза, которые именя и дворища вышеи мененые въ тои суме его милости малжонкови моему заделати и нагородити а на часы пришлыи и потомныи его милост охотнеишимъ и прихилнеишимъ уделати... Писан в Луцку, лета Божего нароженя тисеча пятсот шестдесят осмого, месеца декабра, шостого дня

Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва (і Лапатычы з прылегласьцямі) было далучана да Кароны Польскай[3].

Карона Каралеўства Польскага

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

26 чэрвеня 1600 году сяло Лапатычы ў складзе маёнтку Хабнае запісанае панам Шчасным Харлінскім, падкаморым кіеўскім, сыну Станіславу. 1 жніўня 1609 году Андрэй Харлінскі заявіў у судзе, што Мацей Нямірыч, уладальнік Алеўскага маёнтку, наслаў сваіх узброеных падданых да грунту Лапатыцкага, а тыя, людзей параніўшы, забралі ўсю здабытую жалезную руду[4][5].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лапатычы апынуліся ў Расейскай імпэрыі.

У 1906 годзе ў 208 дварах сяла Лапатычы налічваўся 1471 жыхар. У 65 дварах Лапатычаўскай Слабады — 252 жыхары[6].

  1. ^ У. Б. Антановіч, укладальнік гэтага тому дакумэнтаў, датаваў яе 1545 годам. Але апісаньні іншых «украинных замков» — Мазырскага, Чарнобыльскага, Асьцёрскага, Віньніцкага, Чаркаскага — пазначаныя 1552 г. І для Оўруцкага гэты год цалкам прыймальны, бо Іосіф Халецкі тады заставаўся дзяржаўцам, а люстрацыя праведзена пры ім.
  2. ^ Запісана з голасу — «Село Патечи».
  1. ^ Архив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 4. Т. І. Акты о происхождении шляхетских родов в Юго-Западной России. — Киев, 1867. С. 35, 45
  2. ^ Архив ЮЗР. Ч. VIII. Т. VI. Акты о землевладении в Юго-Западной России XVI—XVIII вв. — Киев, 1911. № LXXVI
  3. ^ Volumina Legum (надалей: VL). Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009)
  4. ^ Źródła dziejowe. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 61 — 62, 133
  5. ^ Litwin H. Napływ szlachty polskiej na Ukrainę 1569-1648 / Henryk Litwin. — Warszawa: Semper, 2000. S. 171 — 172
  6. ^ Список населённых мест Волынской губернии. — Житомир, 1906. С. 167—168