Ланс Армстранг
| Ланс Армстранг | |
| Агульная інфармацыя | |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 18 верасьня 1971[1][2][3][…] (54 гады) |
| Месца нараджэньня | |
| Краіна | |
| Рост | 177 см |
| Вага | 71 кг |
| Спартовая інфармацыя | |
| Клюб | скончыў кар’еру |
| Спэцыялізацыя | унівэрсал, шматдзёньнік |
| Аматарскія клюбы | |
| 1990—1991 | Subaru-Montgomery US National Team |
| Прафэсійныя клюбы | |
| 1992—1996 1997 1998—2004 2005 2008—2009 2010—2011 | Motorola Cofidis US Postal Service Discovery Channel Astana Team RadioShack |
Ланс Эдўард Армстранг (па-ангельску: Lance Edward Armstrong, імя пры нараджэньні — Ланс Эдўард Гандэрсан (па-ангельску: Lance Edward Gunderson); нарадзіўся 18 верасьня 1971 году, Плана, Тэхас, ЗША) — амэрыканскі шасэйны раварыст.
Армстранг лічыўся адным з наймацнейшых раварыстаў сьвету. Да 2012 году ён лічыўся 7-разовым пераможцам Тур дэ Франс, перамагаючы ў 1999, 2000, 2001, 2002, 2003 і 2004 гадох, падчас выступленьня за клюб «US Postal Service» (сучаснае імя клюбу — «Discovery Channel»). Гэта пры тым, што ў 1996 годзе ў Армстранга быў выяўлены рак, і мэтастазы распаўсюдзіліся на ўсё цела. Аднак ён здолеў ня толькі выжыць, але й вярнуцца ў вялікі спорт. Пасьля сямі перамогаў на Тур дэ Франс Ланс аб’явіў, што пакідае спорт[4]. 9 верасьня 2008 году Армстранг вярнуўся ў спорт і выступаў за казаскі клюб «Astana», а потым за ўласны клюб «Team RadioShack».
У 2012 годзе быў абвінавачаны ва ўжываньні допінгу, пазбаўлены ўсіх тытулаў з 1998 году (у тым ліку перамогаў на Тур дэ Франс), усе яго вынікі за гэты пэрыяд былі ануляваныя.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ IMDb (анг.) — 1990.
- ↑ Abt S. Lance Armstrong // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ↑ Lance Armstrong // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Вялікі й непераможаны Ланс Армстранг разьвітаўся зь вялікім спортам на Элізэйскіх палёх
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Lance Armstrong official site (анг.)
- Lance Armstrong Foundation (анг.)
- WEMUSTACT.ORG European Cyclists (італ.)
- Биография на сайте Peoples.Ru (рас.)