Перайсьці да зьместу

Ламакі (зьніклае паселішча)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Лама́кі — былы хутар на тэрыторыі сучаснага Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці.

Герб Побуг роду Канецпольскіх.
Хутор Ламакі ў пасэсіі братоў Арсэці (Аршэтаў); ліпень 1687 г.
Герб Карыбут князёў Вішнявецкіх.
Хутар Ламака ў эксплікацыі да мапы Брагінскага графства 1783 г.
Герб Равіч паноў Ракіцкіх.

Карона Каралеўства Польскага ў Рэчы Паспалітай

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Найраней futor Łomaki згаданы ў акце Оўруцкага гродзкага суда ад 16 ліпеня 1687 году, у якім засьведчана, што частка Брагінскага маёнтку дзедзічнага ўладальніка Яна Канецпольскага знаходзілася ў пасэсіі паноў-братоў Вільгэльма і Мікалая Арсэці (Orszetow)[1].

Згодна з «Тарыфам падымнага падатку Оўруцкага павету 1734 г.», складзеным на падставе папярэдняй люстрацыі, wieś Łomaki — у палове Брагінскага маёнтку, якую дагэтуль шмат гадоў трымаў у заставе ад паноў Канецпольскіх дорпацкі падкаморы пан Аляксандар Антоні Бандынэлі[2]. А. Бандынэлі спачыў у 1733 годзе і менавіта тады князь Міхал Сэрвацы з старэйшай галіны і апошні ў родзе Вішнявецкіх ці не ўпершыню падпісаўся як «hrabia... na Brahiniu»[3].

На 1754 год з 5 двароў (×6 — каля 30 жыхароў) хутара Ламакі Брагінскага маёнтку выплачвалася «do grodu»[a] 22 з паловай грошаў, «na milicję»[b] 3 злотых[4]. У тым жа годзе маёнтак Брагін быў куплены ў княгіні Эльжбэты, дачкі Міхала Сэрвацыя, Вішнявецкай Міхалавай Замойскай за 550 000 злотых панам Францам Антоніем, сынам Мікалая, Ракіцкім, войскім ашмянскім.

Хутар Ламака згаданы ў эксплікацыі да мапы Брагінскага графства, датаванай 27 днём жніўня 1783 году.

Паводле візыты Чарнобыльскага дэканату 1785 году, хутар Ламакі, што месьціўся за паўмілі ад прыходзкай Траецкай царквы ў Брагіне, складалі 6 гаспадароў альбо двароў (каля 36 жыхароў)[5].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Ламакі на схематычным пляне Рэчыцкага павету. Каля 1800 г.

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ламакі — у межах Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[6]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах расейскай рэвізіі 1795 году, даведваемся, што хутары Ламака, Кавакі, Бандары, Унегаўка, Рыжкаў, вёскі Вялікі Лес, Шкураты і інш., якія належалі Людвіку і Алаізію Ракіцкім, «по праву заставному» былі ў валоданьні рэчыцкага лоўчага пана Андрэя Солтана[7].

Хутар Ламакі пазначаны таксама на схематычным пляне Рэчыцкага павету прыкладна 1800 году.

  1. ↑ Да Оўруцкага замку.
  2. ↑ Пераважна на барацьбу супраць гайдамакаў.
  1. ↑ Центральний державний історичний архів України в м. Києві. Ф. 15. Оп. 1. Спр. 5. А. 336зв.-337
  2. ↑ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 283—285
  3. ↑ Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. – Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485
  4. ↑ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 178
  5. ↑ Візыты Чарнобыльскага дэканату 1785 г. // Інстытут рукапісу Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У. І. Вярнадзкага. Ф. І. Спр. 2477. А. 68адв., 70
  6. ↑ Насевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
  7. ↑ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72