Лаздуны 1
| Лаздуны лац. Łazduny | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Івейскі |
| Сельсавет | Лаздунскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°57′54″ пн. ш. 26°58′26″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 923 чал. (1999) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | |
| СААТА | 4229820051 |
| Нумарны знак | 4 |
| Лаздуны на мапе Беларусі ± Лаздуны | |
Лазду́ны 1-я — вёска ў Беларусі, на рацэ Гарачы. Цэнтар сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 1999 год — 923 чалавекі. Знаходзяцца за 18 км на ўсход ад Іўя, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Юрацішкі.
Лаздуны — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палацава-паркавы комплекс Корвін-Мілеўскіх, помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню Лаздуны ўпамінаюцца ў XVI ст. як уладаньне Радзівілаў, якія стагодзьдзямі перадавалі іх у заклад іншым асобам. Ад свайго заснаваньня паселішча ўваходзіла ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1591 годзе Лаздуны ўпамінаюцца як маёнтак, што знаходзіўся ў закладзе ў Бруханскіх, пазьней у Магільніцкіх, з 1614 году ў віленскага купца Вэндана. У 1645—1699 гадох Лаздунамі валодаў стольнік браслаўскі М. Більдзюкевіч. На 1690 год у паселішчы было 15 дымоў.
У пачатку XVIII ст. Лаздуны перайшлі ў валоданьне Ромэраў, пазьней Панорскіх. На 1735 год тут было 45 дымоў. У 1744 годзе ў Лаздунах збудавалі касьцёл, які належаў да Суботніцкай парафіі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Лаздуны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. Апошні ардынат Дамінік Геранім Радзівіл у 1806 годзе перадаў мястэчка Валадковічам. За Корвін-Мілеўскімі ў 1859 годзе ў Лаздунах нанава адбудавалі касьцёл. У 1861 годзе тут адбыліся сялянскія выступленьні. Паводле вынікаў перапісу 1897 году ў мястэчку Лаздунах быў 91 двор, працавалі хлебазапасны магазын, школа граматы; у аднайменным маёнтку з фальваркамі — 8 двароў, дзеялі касьцёл, вінакурня, карчма. На 1909 год у Лаздунах было 122 двары.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Лаздуны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лаздуны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[1]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Лугамавіцкай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час у мястэчку было 156 двароў, у аднайменным фальварку — 14 двароў. У 1920—1930 гадох тут дзеяла сельскагаспадарчая школа.
У 1939 годзе Лаздуны ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Юрацішкаўскага раёну. Статус мястэчка Лаздуны панізілі да вёскі. У колішнім маёнтку Лаздунах дзеялі сыраварня, школа, крама. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 7 ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. 3 20 студзеня 1960 году Лаздуны ўваходзяць у склад Івейскага раёну. На 1998 год у вёсцы было 350 двароў.
- Мястэчка на старых здымках
-
Стары касьцёл, каля 1900 г.
-
Новы касьцёл, 1912 г.
-
Новы касьцёл, 1915—1918 гг.
-
Вуліца, 1915 г.
-
Сядзіба, 1898 г.
-
Сядзіба, 1915—1918 гг.
-
Сядзіба, 1925 г.
-
Сядзіба, да 1939 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 456 чал.[2]; 1897 год — 838 чал. у мястэчку Лаздунах і 111 чал. у маёнтку Лаздунах
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 797 чал. у мястэчку Лаздунах і 213 чал. у маёнтку Лаздунах; 1909 год — 870 чал.; 1921 год — 700 чал. у мястэчку Лаздунах і 118 чал. у фальварку Лаздунах; 1970 год — 714 чал.; 1998 год — 899 чал.[3]; 1999 год — 923 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Лаздунах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, бібліятэка, дом культуры.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]ПМК-56, асфальтавы завод і іншыя прадпрыемствы.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Камень Вялікі
- Капліца могілкавая
- Касьцёл Сьвятых Сымона і Тадэвуша (1904—1910)
- Парк пры колішняй сядзібе (XIX ст.)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сядзіба Корвінаў-Мілеўскіх (XIX ст.)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Краявіды Лаздунаў
-
Касьцёл, хоры
-
Касьцёл, брама
-
Вялікі камень
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 617.
- ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 100.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||