Лава Агінскага (Менск)
Выгляд
Ла́ва Агі́нскага — помнік у гонар выдатнага кампазітара Рэчы Паспалітай Міхала Клеафаса Агінскага. Устаноўлены ў Менску побач з Катэдральным саборам Сьвятога Духу і пляцам Свабоды.
Лава выкананая з мэталу і стылізаваная пад герб роду Агінскіх, на якім сьвяты Георгі на белым кані забівае чорнага цмока. Унізе па-расейску разьмяшчаецца надпіс: «Выдающемуся сыну отечества — Огинскому Михаилу Клеофасу» (бел. Выбітнаму сыну Айчыны — Агінскаму Міхалу Клеафасу)[1]. Лава, на якой можна паслухаць клясычную музыку, — падарунак месту ад грамадзкае фундацыі «Чыстае дзеяньне», зроблены да 250-рочча з дня нараджэньня Міхала Клеафаса Агінскага.
Падобныя музычныя інсталяцыі ёсьць у Вене і Варшаве[2], там гучаць творы Моцарта і Шапэна.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ У цэнтры Менску зьявілася лава Агінскага // Наша Ніва, 1 жніўня 2015 г. Праверана 26 верасьня 2015 г.
- ^ Лора Нагапецян. На Нямізе зьявілася музычная лава, прысеўшы на якую можна паслухаць палянэз Агінскага (рас.) // Onliner.by, 2 жніўня 2015 г. Праверана 26 верасьня 2015 г.