Лабак
| Лабак | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | ЗША | ||
|---|---|---|---|
| Штат | Тэхас | ||
| Дата заснаваньня | 1890 | ||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| Mayor of Lubbock, Texas[d] | Трэй Пэйн[d][1] | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 320 км² | ||
| Вышыня НУМ | 992,4 м | ||
| Часавы пас | CDT[d] | ||
| Каардынаты | 33°34′ пн. ш. 101°53′ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць |
| ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 806 | ||
| Паштовы індэкс | 79401, 79402, 79403, 79404, 79406, 79407, 79408, 79409, 79410, 79411, 79412, 79413, 79414, 79415, 79416, 79423, 79424, 79430, 79452, 79453, 79457, 79464, 79490, 79491, 79493 і 79499 | ||
| Сайт | www.ci.lubbock.tx.us | ||
| Лабак на мапе ЗША ± Лабак | |||
Ла́бак (па-ангельску: Lubbock) — места штату Тэхас, ЗША. Паводле перапісу насельніцтва 2020 году, у горадзе жыў 257 141 чалавек, а паводле ацэнкі 2024 году колькасьць насельцнітва сягала 272 086 чалавек[3]. Лабак займае дзясяты радок у Тэхасе паводле колькасьці насельніцтва і 84‑е месца агулам у ЗША[4]. Ягоная мянушкаа «Вузлавы горад» паходзіць ад ролі места як эканамічнага, адукацыйнага і мэдычнага цэнтру[5]. У Лабаку функцыянуе Тэхаскі тэхналягічны ўнівэрсытэт, які ёсьць шостым паводле кольксьці студэнтаў у штаце.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1867 годзе землі, на якіх пазьней паўстаў Лабак, месьціліся ў самым сэрцы тэрыторыі, кантраляванай каманчамі[6][7].

Акруга Лабак была заснаваная ў 1876 годзе і атрымала назву ў гонар Томаса Салтаса Лабака, былога тэхаскага рэйнджара і брата Фрэнсіса Лабака, які быў губэрнатарам Тэхасу ў часы грамадзянскай вайны[8]. Невялікае паселішча, вядомае як Стары Лабак, Лабак або Паўночны Горад, паўстала прыкладна за тры мілі на ўсход. У 1890 годзе гэты Лабак аб’яднаўся зь іншым маленькім мястэчкам Мантэрэй, што месьціўся на поўдзень ад каньёну. Новы горад захаваў назву Лабак. Лабак стаў адміністрацыйным цэнтрам акругі ў 1891 годзе[9], а 16 сакавіка 1909 году быў інкарпараваны. У тым жа годзе ў горад прыйшоў першы цягнік. У 1923 годзе ў Лабаку быў заснаваны Тэхаскі тэхналягічны каледж, які потым пераўтварыўся на Тэхаскі тэхналягічны ўнівэрсытэт. Некалі ў Лабаку знаходзілася вайсковая база, разьмешчаная за 10 км на захад ад места. Яе стварылі ў жніўні 1941 году дзеля падрыхтоўкі ЗША да Другой сусьветнай вайны. Асноўнай місіяй базы заўсёды была падрыхтоўка пілётаў. Увосень 1997 году яна была закрытая паводле пастанова адмысловай камісія. Сёньня на месцы былой установы знаходзіцца навукова-бізнэсовы парк.
У жніўні 1951 году над горадам назіралі V-падобнае мігценьне. Гэтая зьява атрымала назву Лабацкія агеньчыкі, набыўшы агульнанацыянальную вядомасьць і стаўшы адным зь першых буйных выпадкаў назіраньня за НЛА. Гэты выпадак лічыўся надзейным, бо сьведкамі былі паважаныя прафэсары Тэхаскага тэхналягічнага каледжу, а студэнт з гэтай навучальнай установы зрабіў фатаздымкі, якія надрукавалі газэты па ўсёй краіне і часопіс Life. Адмыслоўцы прызналі, што фатаграфіі не былі падробкамі, але патлумачылі зьяву начнымі матылямі, якія адбівалі сьвятло новых вулічных ліхтароў Лабаку. 11 траўня 1970 году на горад абрынуўся тарнада, у выніку чаго загінулі 26 чалавек, а шкода склала 125 млн даляраў. Гмах Мэтра-Таўэр вышынёю 84 мэтраў уважаецца за найвышэйшы будынак, які калі-небудзь вытрымаў удар тарнада катэгорыі F5[10]. У канцы 1970-х і сярэдзіне 1980-х кампанія Texas Instruments была адным з найбуйнейшых працадаўцаў Лабаку, выпускаючы розную электроніку, як то калькулятары, лічбавыя гадзіньнікі і хатнія кампутары TI-99. У пачатку 1980-х завод у Лабаку вырабляў да 5 тысяч кампутараў на дзень. У жніўні 1988 году дзясяткі тысяч людзей прыбылі ў Лабак, прыцягнутыя паведамленьнямі пра «зьявішча Марыі».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://ci.lubbock.tx.us/pages/city-government/mayor
- ↑ перапіс насельніцтва ЗША 2020 году / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША
- ↑ U.S. Census Bureau QuickFacts: Lubbock city, Texas. United States Census Bureau (05.2025).
- ↑ Annual Estimates of the Resident Population for Incorporated Places of 20,000 or More, Ranked by July 1, 2024 Population: April 1, 2020 to July 1, 2024 (SUB-IP-EST2024-ANNRNK). United States Census Bureau, Population Division (05.2025).
- ↑ Media Resources. Lubbock Chamber of Commerce. Архіўная копія ад 05.2007 г.
- ↑ Hamalainnen, Pekka The Comanche Empire. — New Haven: Yale University Press, 2009.
- ↑ Holmes, Mikayla (09.10.2023) Lubbock once territory for Indigenous tribes, non-profit says. Everything Lubbock.
- ↑ Handbook of Texas Online. Texas State Historical Association. Архіўная копія ад 08.2020 г.
- ↑ Paul H. Carlson (2014). «The Nicolett Hotel and the Founding of Lubbock». West Texas Historical Review, Vol. 90. — С. 8—9, 11.
- ↑ Lubbock, Texas. National Weather Service Forecast Office. Архіўная копія ад 10.2006 г.
