Перайсьці да зьместу

К’еран Гібс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
К’еран Гібс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 верасьня 1989(1989-09-26)[1][2] (36 гадоў)
Рост 178 см
Вага 64 кг
Пазыцыя задні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2017 Арсэнал Лёндан 137 (2)
2008 Норыдж Сіці 7 (0)
2017—2021 Ўэст Бромўіч Альбіён 93 (5)
2021—2022 Інтэр Маямі 27 (1)
Зборныя
2007—2008 Ангельшчына (да 19)[d] 9 (0)
2009 Ангельшчына (да 20)[d] 1 (0)
2009—2011 Ангельшчына (да 21)[d] 15 (3)
2010—2015 Ангельшчына 10 (0)

К’е́ран Джэймз Рыка́рда Гібс (па-ангельску: Kieran James Ricardo Gibbs; нар. 26 верасьня 1989 году, Ламбэт, Лёндан, Вялікабрытанія) — колішні ангельскі футбольны абаронца, а таксама былы гулец зборнай Ангельшчыны. Прафэсійную кар’еру пачаў у 2007 годзе ў «Арсэнале», куды перайшоў з акадэміі «Ўімбэлдану» ў 2004 годзе. Дэбют за нацыянальную зборную адбыўся 11 жніўня 2010 году на «Ўэмблі» ў таварыскім матчы са зборнай Вугоршчыны.

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Гібс дэбютуе за зборную Ангельшчыны 11 жніўня 2010 году.

Гібс гуляў за зборную Ангельшчыны да 19 гадоў у адборачным турніры да ЧЭ-2008 і ў фінальнай стадыі Чэмпіянат сьвету па футболе да 20 гадоў-2009[3][4][5].

Гібс разам са сваім аднаклюбнікам па «Арсэнале» Тэо Ўолкатам выступаў за зборную да 21 году на чэмпіянаце Эўропы да 21 году-2009, а пасьля ў кваліфікацыі да ЧЭ-2011.

7 жніўня 2010 году Фабіё Капэльлё выклікаў К’ерана ў нацыянальную зборную на таварыскі матч супраць зборнай Вугоршчыны[6]. Гулец выйшаў на поле пасьля перапынку, замяніўшы Эшлі Коўла[7].

К’еран Гібс два сэзоны пакутаваў ад траўмаў, аднак пасьля набыў добрую форму і як сьлед быў выкліканы новым трэнэрам зборнай Роем Годжсанам у зборную ў 2013 годзе[8].

«Арсэнал»:

  1. Kieran Gibbs // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Kieran Gibbs // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. Necid helps Czechs ease past England (анг.). uefa.com. Праверана 14 жніўня 2008 г. Архіўная копія ад 11 лютага 2009 г.
  4. Italy hold out against lively England, uefa.com. Retrieved 5 February 2014.
  5. England claim Greek scalp in vain, uefa.com. Retrieved 5 February 2014.
  6. Capello calls up Wilshere, Gibbs and Zamora for England (анг.) BBC Sport. British Broadcasting Corporation (7 жніўня 2010). Праверана 7 жніўня 2010 г.
  7. Gibbs and Wilshere make senior England debuts (анг.) Праверана 11 жніўня 2010 г.
  8. England call up Kieran Gibbs (анг.) Праверана 8 кастрычніка 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]