Кірыл Шрэйтар
| Кірыл Шрэйтар | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 6 жніўня 1986[1] (39 гадоў) | |
| Рост | 189 см | |
| Вага | 87 кг[2] | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Надзея | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2003—2009 | Дынама Берасьце | 2 (0) |
| 2005—2006 | → Хваля | 17 (4) |
| 2007—2009 | → Хваля | 62 (13) |
| 2010—2011 | Мікашэвічы | 56 (24) |
| 2012 | Дынама Берасьце | 12 (0) |
| 2012 | Гарадзея | 8 (1) |
| 2013 | Слуцак | 25 (5) |
| 2014 | Эляна Торунь[d] | 12 (5) |
| 2014 | Ліда | 13 (6) |
| 2015—2016 | Лякаматыў Гомель | 39 (14) |
| 2016 | Белшына | 14 (3) |
| 2017 | Нявежыс | 10 (1) |
| 2017 | Баранавічы | 14 (4) |
| 2018 | Ліда | 7 (1) |
| 2018 | ЮАС | 13 (3) |
| 2019 | Спадарожнік | 12 (1) |
| 2019—2020 | Баранавічы | 33 (15) |
| 2022— | Надзея | 2 (1) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Кірыл Шрэйтар (нарадзіўся 6 жніўня 1986 году) — беларускі футбаліст, нападнік клюбу «Надзея».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец пінскага футболу. Пачаў кар’еру выступамі за дубль берасьцейскага «Дынама». Аддаваўся ў арэнду ў пінскую «Хвалю». У 2010—2011 гадах гуляў за мікашэвіцкі «Граніт», у сэзоне 2010 году стаў найлепшым бамбардзірам клюбу ў Першай лізе, забіўшы 19 мячоў. У студзені 2012 году вярнуўся ў «Берасьце», як тады называлася «Дынама», аднак ня здолеў замацавацца ў асноўным складзе і ў жніўні таго ж году стаў гульцом «Гарадзеі». У студзені 2013 году перайшоў у «Слуцак», дзе пачаў стала трапляць у аснову. Дапамог «Слуцку» атрымаць перамогу ў Першай лізе 2013 году, але па заканчэньні сэзону пакінуў дружыну[3].
У лютым 2014 году далучыўся да клюбу «Эляна» з Торуні, які выступаў у чацьвертым польскім дывізіёне[4]. У жніўні 2014 году вярнуўся ў Беларусь, стаўшы гульцом «Ліды»[5]. За паўгады забіў 6 галоў за лідзкі клюб. У сьнежні 2014 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Ліду»[6]. У лютым 2015 году мог перайсьці ў «Баранавічы»[7], аднак у выніку апынуўся ў складзе «Гомельчыгунтранса»[8], у якім і пачаў сэзон 2015 году.
У ліпені 2016 году перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[9], дзе быў асноўным нападнікам, але ня здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу. Па заканчэньні сэзону 2016 пакінуў Бабруйск і ў лютым 2017 году накіраваўся на прагляд у «Нафтан», але не падышоў камандзе. У красавіку 2017 году падпісаў кантракт зь летувіскім клюбам «Нявежыс»[10]. У ліпені 2017 году перайшоў у клюб «Баранавічы»[11].
У студзені 2018 году вярнуўся ў «Лідау»[12]. Аднак, праз пашкоджаньні і траўмы згуляў толькі сем матчаў, выходзячы на замену, і ў ліпені таго ж году паводле пагадненьня бакоў пакінуў клюб[13]. Неўзабаве прыяднаўся да жыткавіцкага клюбу ЮАС[14], але скасаваў зь ім кантракт у лютым 2019 году[15]. У красавіку 2019 году падпісаў кантракт з рэчыцкім «Спадарожнікам»[16]. У жніўні 2019 году перайшоў у «Баранавічы»[17]. У сэзоне 2020 году з 13 галамі быў другім бамбардзірам каманды. Па заканчэньні сэзону абвесьціў аб завяршэньні кар’еры. Аднак у ліпені 2022 году далучыўся да другалігавай «Надзеі» з Баранавіцкага раёну.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Гомельчыгункатранс | 2016 | Першая ліга | 12 | 4 |
| Белшына | Найвышэйшая ліга | 14 | 3 | |
| Баранавічы | 2017 | Першая ліга | 14 | 4 |
| Ліда | 2018 | Першая ліга | 7 | 1 |
| ЮАС | 13 | 3 | ||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Kirill Shreitor // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/kirill_shreitor/
- ↑ Десять футболистов покинули "Слуцк", один подписал контракт на будущий сезон
- ↑ Где оказались чемпионы первой лиги 2013 года
- ↑ Шрейтор подписал контракт с «Лидой»
- ↑ Кирилл Шрейтор и Алексей Тищенко покинули «Лиду»
- ↑ Шрейтор, Гомза и Кудаш могут перейти в "Барановичи"
- ↑ Кирилл Шрейтор близок к переходу в "Гомельжелдортранс"
- ↑ Иван Жесткин и Кирилл Шрейтор стали игроками «Белшины»(недаступная спасылка) (рас.)
- ↑ «Литовская высшая лига сильнее нашей первой». Куда и почему уехали белорусы этой зимой (рас.)
- ↑ Первая лига. Анонс. До августа (рас.)
- ↑ Лесько, Лясюк, Ковалюк и еще четыре игрока подписали контракты с «Лидой» (рас.)
- ↑ Шорац и Шрейтор покинули "Лиду"
- ↑ Шрейтор сменил «Лиду» на ЮАС (рас.)
- ↑ Шрейтор и Дрозд покинули ЮАС
- ↑ Шрейтор перешел в речицкий «Спутник»(недаступная спасылка) (рас.)
- ↑ Пацевич, Дощечка, Кильиманов, Сорокин, Манаенков, Шрейтор перешли в «Барановичи» (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на сайце «Белшыны» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 6 жніўня
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Пінску
- Футбалісты клюбу «Надзея» Баранавіцкі раён
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Хваля» Пінск
- Футбалісты клюбу «Граніт» Мікашэвічы
- Футбалісты клюбу «Гарадзея»
- Футбалісты клюбу «Слуцак»
- Футбалісты клюбу «Эляна» Торунь
- Футбалісты клюбу «Ліда»
- Футбалісты клюбу «Лякаматыў» Гомель
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Баранавічы»
- Футбалісты клюбу ЮАС Жыткавічы
- Футбалісты клюбу «Спадарожнік» Рэчыца
- Беларускія футбалісты