Перайсьці да зьместу

Кірыл Капленка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кірыл Капленка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 чэрвеня 1999(1999-06-15)[1][2] (26 гадоў)
Рост 187 см[3]
Вага 78 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Менск
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2022 Зэніт 2 (0)
2017—2019 Зэніт-2[d] 48 (0)
2020—2022 Арэнбург 56 (2)
2022—2023 Арэнбург 32 (2)
2024 Балтыка 14 (2)
2024—2025 Хімкі 5 (0)
2025 Спартак Кастрама[d] 3 (0)
2026—4 Дынама Менск
Зборныя
2022—2024 Беларусь 10 (0)

Кіры́л Капле́нка (нар. 15 чэрвеня 1999 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца менскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі. Ягоны старэйшы брат Мікіта таксама ёсьць прафэсійным футбалістам.

Пачынаў сваю футбольную кар’еру ў менскім «Дынама». У веку 14 гадоў на 3 месяцы перавёўся ў структуру барысаўскага БАТЭ. У студзені 2015 году спартовец перабраўся ў расейскі «Краснадар». У клюбе гулец правёў паўтраця гады, выступаючы зь юнацкай камандай на першынстве Краснадарскага краю. З чэрвеня 2017 году быў гульцом рэзэрвовай каманды «Зэніт-2», якая выступала ў ФНЛ. Дэбютаваў у 2017 годзе ў матчы 3-га тура другога дывізіёну чэмпіянату Расеі супраць «Цюмені», зьявіўшыся ў пачатковым складзе. Галоўны трэнэр «Зэніту» Рабэрта Манчыні запрасіў футбаліста ў асноўную каманду, і 18 верасьня ў матчы 10-га тура расейскага чэмпіянату Капленка дэбютаваў у асноўным складзе ў матчы супраць «Уфы», выйшаўшы на замену замест Крыстыяна Набоа[4].

21 лютага 2020 году быў накіраваны ў арэнду ў «Арэнбург»[4]. Дэбютаваў за клюб 22 ліпеня 2020 году ў матчы супраць маскавіцкага «Дынама». Па заканчэньні сэзону беларус застаўся ў арэндзе ў клюбе, які тым часам страціў месца ў Прэм’ер-лізе і апусьціўся ў другі дывізіён. 9 верасьня вызначыўся галявой перадачай у матчы супраць яраслаўскага «Шыньніка»[5]. У матчы 17 кастрычніка супраць другой каманды «Спартака» выйшаў на поле з капітанскай повязьзю і вызначыўся чарговай галявой перадачай. Дэбютны гол правёў 15 траўня 2021 году ў матчы супраць бранскага «Дынама». Улетку 2021 году спартовец зноў на год застаўся ў клюбе на правах арэнды. 10 ліпеня 2021 году ў матчы супраць «Валгара» вызначыўся голам. Паводле вынікаў сэзону футбаліст дапамог клюбу прасунуцца ў Прэм’ер-лігу. За час арэнднай дамовы Капленка стаў адным з ключавых гульцоў клюбу, правёўшы за клюб сумарна 58 матчаў, у якіх вызначыўся 2 галамі і 4 галявымі перадачамі. У чэрвені 2022 году футбаліст на сталай аснове прыяднаўся да «Арэнбургу», падпісаўшы двухгадовы кантракт[6]. Сума трансфэру склала 200 тысяч эўра. Беларус застаўся ў ліку галоўных футбалістаў клюбу, а самая арэнбурская каманды фінішавала на рэкордным 7-м месцы[7]. У ліпені 2023 году сваю зацікаўленасьць у паслугах спартоўца выказвала маскавіцкае «Дынама», але футбаліст застаўся ў Арэнбургу[8].

У лютым 2024 году футбаліст далучыўся да «Балтыцы», якая выклала за Капленку блізу 1,6 мільёнаў эўра[9]. Кантракт зь беларусам прадугледжваў супрацу да канца чэрвеня 2028 году[9]. Дэбютны матчы за клюб згуляў 3 сакавіка 2024 году, зьявіўшыся ў першай адзінаццатцы ў матчы супраць «Сочы». 25 жніўня таго ж году ён стаў гульцом «Хімак»[10], дзе амаль не гуляў, а пазьней клюб быў ліквідаваны праз благі фінансавы стан. Пэўны час правёў у складзе «Спартака» з Кастрамы. На пачатку студзеня 2026 году стаў футбалістам менскага «Дынама»[11].

Нарадзіўся і гадаваўся ў Беларусі. Па пераезьдзе ў Расею падаў запыт на атрыманьне грамадзянства і ў верасьні 2018 году атрымаў выклік у склад зборнай Расеі (да 20 гадоў)[12]. У 2017 годзе выклікаўся ў зборную Беларусі (да 21 году), але гулец адмовіў беларускаму боку.

У лістападзе 2022 году футбаліст атрымаў выклік у нацыянальную зборную Беларусі[13]. Паводле словаў спартовага дырэктара «Арэнбургу» футбаліст хацеў бараніць колеры зборнай Расеі, аднак выкліку ў галоўную каманду не дачакаўся[14]. Дэбютаваў за зборную Беларусі 17 лістапада 2022 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Сырыі[15].

  1. Kirill Kaplenko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Kirill Kaplenko // FBref (анг.)
  3. 1 2 3 https://footballfacts.ru/person/353298
  4. 1 2 Полузащитник Кирилл Капленко на правах аренды переходит в ФК "Оренбург" Архіўная копія ад 24.05.2021 г.
  5. Orenburg vs. Shinnik. soccerway.com (09.09.2020). Архіўная копія ад 20.11.2022 г.
  6. Кирилл Капленко продолжит карьеру в «Оренбурге». fc-zenit.ru (14.06.2022). Архіўная копія ад 13.07.2022 г.
  7. Спасибо за сезон!. fcorenburg.ru (04.06.2023).
  8. Источник: Кирилл Капленко переходит в московское "Динамо". football.by (24.07.2023). Архіўная копія ад 24.07.2023 г.
  9. 1 2 Вiтаем, Кiрыл!. fc-baltika.ru (09.02.2024). Архіўная копія ад 09.02.2024 г.
  10. Боев, Максим. «Химки» объявили о переходе Кирилла Капленко // Championat.com, 25.08.2024 г. Архіўная копія ад 25.08.2024 г.
  11. Кирилл Капленко стал игроком минского "Динамо" (рас.). Football.by (2026-01-06). Праверана 2026-01-22 г.
  12. Кирилл Капленко Архіўная копія ад 21.07.2020 г.
  13. Вызов в национальную сборную. abff.by (03.11.2022). Архіўная копія ад 04.11.2022 г.
  14. Андреев: "Капленко до последнего ждал вызова в сборную России, но теперь готов играть за белорусов". football.by (04.11.2022). Архіўная копія ад 04.11.2022 г.
  15. Товарищеский матч. Автогол соперника принес Беларуси минимальную викторию над Сирией. football.by (17.11.2022). Архіўная копія ад 17.11.2022 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]