Кірыл Апанасевіч
| Кірыл Апанасевіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 6 лютага 2007[1] (19 гадоў) | |
| Рост | 183 см | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | БАТЭ | |
| Нумар | 8 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2025— | БАТЭ-2[d] | 14 (3) |
| 2025— | БАТЭ | 14 (1) |
| Зборныя | ||
| 2025 | Беларусь (да 19)[d] | 2 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Кіры́л Апанасе́віч (нар. 6 лютага 2007 году) — беларускі футбаліст, нападнік бабруйскага БАТЭ.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец футбольнай акадэміі менскага «Дынама», адкуль затым перабраўся ў барысаўскі БАТЭ. У сэзоне 2025 году накіраваўся выступаць за другую каманду клюбу, запачаткаваўшы выступы ў Першай лізе 29 сакавіка 2025 году ў матчы супраць «Воршы». У стартавым матчы адразу адзначыўся голам. За асноўную каманду барысаўскага клюбу дэбютаваў 25 ліпеня году ў матчы Кубка Беларусі супраць наваполацкага «Нафтану», таксама пацэліўшы гол у браму суперніка. У Найвышэйшай лізе ўпершыню згуляў 1 жніўня супраць «Віцебску», выйшаўшы на замену на 57-й хвіліне. У далейшым працягнуў выступаць за асноўную каманду клюбу. Дэбютны гол у чэмпіянаце паклаў на свой рахунак 23 лістапада зноў у браму «Нафтану». На пачатку 2026 году разам з клюбам стаў уладальнікам Кубка Беларусі, дзе ў фінале 16 траўня 2026 году адзнаыўся голам у браму менскага «Дынама» як у асноўны час, гэтак і ў сэрыі пэнальці[3].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У верасьні 2025 году атрымаў выклік у зборную Беларусі (да 19 гадоў)[4]. Дэбютаваў за каманду 5 верасьня 2025 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Расеі. Сваім дэбютным загнаным голам у кашулі юнацкай зборнай вызначыўся 8 верасьня ў наступным таварыскім матчы супраць зборнай Расеі[5].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]БАТЭ:
- Уладальніка Кубка Беларусі: 2026
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Kirill Apanasevich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ https://fcbate.by/team/base/187
- ↑ Се ля ви. Минское "Динамо" снова разминулось с национальным кубком, который уехал в Борисов. football.by (16.05.2026).
- ↑ Кирилл Апанасевич вызван в юниорскую сборную Беларуси. fcbate.by (01.09.2025).
- ↑ Кирилл Апанасевич забивает за юниорскую сборную Беларуси. fcbate.by (08.09.2025).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
БАТЭ — цяперашні склад |
|---|
|
5 Сакута · 6 Мусаханян · 7 Ангбан · 8 Апанасевіч · 9 Мірскі · 10 Русакоў · 11 Грывянёў · 13 Храмцэвіч · 14 Целеш · 16 Сокал · 17 Кавалёў · 17 Каласоўскі · 19 Джорджавіч · 23 Бачко · 24 Яцкевіч · 25 Нескаромны · 26 Варакса · 28 Міхнюк · 30 Ярмоліч · 33 Рахманаў · 35 Скапец · 37 Пуэрта · 42 Журын · 44 Мардас · 47 Сахончык · 52 Крэс · 55 Капленка · 88 Дубоўскі · Кунскі · Трэнэр: Рагожкін |