Кёйджэгіз (возера)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Кёйджэгіз
Köyceğiz
Панарама Кёйджэгіза
Панарама Кёйджэгіза
Возера Кёйджэгіз
Краіна Турэччына
Плошча 52 км²
Вышыня над узроўнем мора 8 м
Каардынаты 36°54′44″ пн. ш. 28°39′19″ у. д. / 36.91222° пн. ш. 28.65528° у. д. / 36.91222; 28.65528Каардынаты: 36°54′44″ пн. ш. 28°39′19″ у. д. / 36.91222° пн. ш. 28.65528° у. д. / 36.91222; 28.65528
Кёйджэгіз на мапе Турэччыны
Кёйджэгіз
Кёйджэгіз
Кёйджэгіз
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Кёйджэгіз (па-турэцку: Köyceğiz) — возера, якое месьціцца ў правінцыі Мугла. Плошча складае 5200 га. Зьяўляецца адным з самых шырокіх прыбярэжных азёраў Турэччыны. Сваю назву возера атрымала дзякуючы аднайменнаму гораду Кёйджэгіз, разьмешчанаму на паўночным беразе возера. Возера зьвязана зь Міжземным морам вузкім каналам, які працякае па тэрыторыі пасёлка і старажытнага гораду Каўн. Канал упадае ў мора ў раёне пляжу чарапашага берага Ізтузу.

Навакольле возера ў цэлым зьяўляюцца важным прыродным запаведнікам і папулярным турыстычным кірункам. Сёньня возера і канал зьяўляюцца часткай асаблівага ахоўнага раёну Кёйджэгіз-Далянь. У асноўным адсюль пачынаюцца шматлікія экскурсіі па вадаёме, якія ўключаюць наведваньне гразевых і мінэральных басэйнаў з наступным праходжаньнем па канале Далянь, міма старажытных лікійскіх грабніцаў, да марскога пляжу Ізтузу.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кёйджэгіз (возера)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў