Перайсьці да зьместу

Кэршко

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кэршко
па-славенску: Krško
Населены пункт
Герб
Краіна
Геаграфія
Плошча
  • 6 км²
Вышыня НУМ 163 ± 1 м
Часавы пас UTC+1 і UTC+2
Каардынаты 45°37′33″ пн. ш. 15°29′32″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 8270
Сайт krsko.si
Кэршко на мапе Славеніі
Кэршко
Кэршко
Кэршко

Кэ́ршко (па-славенску: Krško; часам: Кршко) — горад у аднайменнай абшчыне на паўднёвым усходзе Славеніі.

Зьяўляецца часткай гістарычнай вобласьці Ніжняя Крайна. Разьмешчаны на рацэ Сава (прыток Дунаю). Насельніцтва абшчыны складае 25996 чалавек; насельніцтва гораду— 7140 чалавек (2019). На паўднёвы ўсход ад гораду знаходзіцца «Кэршкаўская атамная электрастанцыя», якая пачала працаваць з 1981 году і вырабляе электраэнэргію са студзеня 1983 году. АЭС выкарыстоўваецца разам з Харватыяй і пакрывае 20% патрэбаў у электрычнасьці Славеіі і 15% — Харватыі.