Кэрлінг на зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 году
Выгляд

Спаборніцтвы па кэрлінгу на зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 году будуць ладзіцца з 4 па 22 лютага[1]. Турнір будзе праведзены на Алімпійскім стадыёне ў Картына-д’Ампэцца. Спаборніцтвы заплянаваныя на кожны дзень гульняў. Гэта будзе дзявяты раз, калі кэрлінг прадстаўлены ў алімпійскай праграме. Будуць разыграныя 3 камплекты мэдалёў, як то сярод мужчынаў, жанчынаў і ў мяшаных парах[2]. У кожнай з дысцыплінаў будуць дужыцца 10 краінаў. Усяго ў кэрлінгу разьмеркавана 120 квотных месцаў, то бок па 60 месцаў на кожную плоць[3].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Дысцыпліна | Золата | Срэбра | Бронза |
| Мужчыны | |||
| Жанчыны | |||
| Мяшаныя пары |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Milano Cortina 2026 Olympic and Paralympic curling schedules confirmed. World Curling.
- ^ Official Programme of the Olympic Winter Games Milano-Cortina. International Olympic Committee (IOC).
- ^ Olympic Winter Games Milano-Cortina 2026 Event programme and athlete quota. International Olympic Committee (IOC).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт (анг.)