Перайсьці да зьместу

Кухенны камбайн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кухенны камбайн

Кухенны камбайн — унівэрсальная кухенная машына, якая складаецца з электрапрыводу і насадак для атрыманьня фруктовых, ягадных і агароднінных сокаў, прыгатаваньня розных фаршаў, паштэтаў, пюрэ, размолу кавы і вострых прыправаў, узьбіваньня крэмаў, сьмятанкі, мусаў, малочных і фруктовых кактэйляў, вымешваньня цеста, праціркі сухароў, арэхаў, сыру, наразаньня гародніны, абіраньня бульбы. Выкарыстаньне кухеннага камбайну значна аблягчае і паскарае працаёмкую кулінарную апрацоўку прадуктаў.