Кускова (станцыя)
Выгляд

Кускова (па-расейску: Кусково) — чыгуначная станцыя ў Маскве. Адна з найстарэйшых чыгуначных станцыяў гораду, якая адносіцца да Горкаўскага кірунку. Яна была пабудаваная ў 1861 годзе[1], і сёньня гэта адзін з найважнейшых пунктаў на Чацьвёртым Маскоўскім цэнтральным дыямэтры (МЦД-4). Побач са станцыяй знаходзяцца парк Кускава і сядзіба Кускава. Праз станцыю праходзіць шмат цягнікоў, якія накіроўваюцца ў цэнтар гораду і ў суседнія гарады: Балашыху і Жалезнадарожны (мікрараён Балашыхі).
Станцыя мае дзьве пасажырскія плятформы і надземны пешаходны мост[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Железнодорожные станции СССР. Справочник. — М.: Транспорт, 1981
- ↑ Новые платформы построят на станциях Новогиреево и Кусково для МЦД-4 Архіўная копія ад 2021-07-26 г.