Кур’яны (Падляскае ваяводзтва)
| Кур’яны польск. Kuriany | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Беластоцкі |
| Гміна | Заблудаў |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°05′15″ пн. ш. 23°15′22″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 542 чал. (2013)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 16-060 |
| Нумарны знак | BIA |
| Кур’яны на мапе Польшчы Кур’яны | |
Кур’я́ны (па-польску: Kuriany, на мясцовай беларускай гаворцы: Кур’яны[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Заблудаў.
Празь вёску праходзіць краёвая дарога 19.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі каталікі (вёска ёсьць падзеленая на дзьве парафіі: сьв. Яна Хрысьціцеля ды Непакалянага Сэрца Марыі ў Беластоку[3][4]), пераважна польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыі і праваслаўныя (прыход сьв. Прарока Ільі ў Беластоку[5]) зь беларускай нацыянальнай ідэнтыфікацяй.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кур’яны прыналежалі да заблудаўскіх маёмасьцяў Радзівілаў. Празь некалькі гадоў у 17 ст. Кур’яны арандаваў Зьбігніеў Морштын(pl), паэт і рэлігійны антытрынітарскі дзеяч[6]. У міжваенны пэрыяд Кур’яны прыналежалі да гміны Дайліды Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 397 жыхароў (315 каталікоў і 82 праваслаўных, усе былі пагалоўна запісаныя палякамі)[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 23 верасьня 2015 г.
- ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 108
- ^ Parafia św. Jana Chrzciela (Białystok) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 23 верасьня 2015 г.
- ^ Parafia Niepokalanego Serca Maryi (Białystok) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 23 верасьня 2015 г.
- ^ Parafia Prawosławna p.w. św. Proroka Eliasza Białystok-Dojlidy (пол.) Праверана 23 верасьня 2015 г.
- ^ Bożenna Kalinowska Kuriany (пол.). Kajar. Праверана 23 верасьня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 11 (пол.) Праверана 22 верасьня 2015 г.
| |||||||||||||
