Перайсьці да зьместу

Куманы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Полаўцы
Ладзьяш Вугорскі і Куман
Рэгіёны пражываньня Паўночнае Прычарнамор'е і Паволжа
Вымер XIV стагодзьдзе
Мовы палавецкая
Рэлігіі тэнгрыянства, хрысьціянства, іслам
Блізкія этнасы печанегі

Куманы (таксама вядомыя як полаўцы, кыпчакі, паводле вугорскіх крыніц — Куны) — качавы[1] народ цюрскага паходжаньня[2], які ў X–XІІІ стагодзьдзях насяляў велізарныя тэрыторыі ад Урала да Дуная.

Куманы выйшлі зь цюрцкіх стэпаў Цэнтральнай Азыі й паступова засялілі Прычарнамор’е й Паволжа. У XІ стагодзьдзі яны сталі дамінуючай сілай у эўраазіяйскіх стэпах. Яны адыгралі важную ролю ў гісторыі Ўсходняй Эўропы, Цэнтральнай Азыі й Каўказа, узаемадзейнічаючы з Кіеўскай Русьсю, Полацкім княсьствам, Бізантыяй, Вугоршчынай і іншымі дзяржавамі.

Куманы былі часткай больш шырокай групы кыпчакаў, якія склалі аснову Залатой Арды.