Перайсьці да зьместу

Культурны Цэнтар Беларусі ў Варшаве

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Культурны цэнтр Беларусі ў Варшаве
Тып Сацыяльна-культурная дзейнасць
Мэта Папулярызацыя культурнай спадчыны і сучаснай культуры і мастацтва Беларусі
Сайт https://poland.mfa.gov.by/be/bilateral_relations/cultural/centrum/adres/

Культурны цэнтар Беларусі ў Варшаве (па-польску: Centrum Kulturalne Białorusi w Warszawie) — арганізацыя, якая займаецца папулярызацыяй беларускай культуры ў м. Варшава.

Цэнтар быў створаны ў 2008 годзе як першая ўстанова такога тыпу за межамі Беларусі. Яго галоўны офіс знаходзіўся ў Беластоку на вул. Модлінскай д. 2. У 2011 годзе Цэнтар быў перанесены ў Варшаву, дзе знаходзіўся на вул. Каралевы Марысенькі д. 66, зараз працуе ў будынку Пасольства ў Варшаве на вуліцы Вертнічай 58 (2021)[1][2].

Да 2020 году Цэнтар меў добрыя адносіны з БГКТ[3].

Цэнтар займаецца пашырэньнем ведаў пра Беларусь, беларускую мову і культуру, а таксама садзейнічае культурнаму абмену паміж Польшчай і Беларуссю.

Час працы: панядзелак — пятніца, 8:00—12:00, 12:40—16:40.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]