Кубань Краснадар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Кубань (футбольны клюб)»)
Кубань
Поўная назва Футбольный клуб Кубань
Заснаваны 1928
Расфармаваны 2018
Горад Краснадар, Расея
Стадыён Кубань
Умяшчальнасьць: 32 000
Кіраўнік Краснадарскі край
Чэмпіянат Першая ліга чэмпіянату Расеі па футболе[d]
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fckuban.com (рас.)

«Куба́нь» (па-расейску: Кубань) — былы расейскі футбольны клюб з гораду Краснадару. Клюб заснаваны ў 1928 годзе і расфармаваны ў 2018 годзе. Адзін з найстарэйшых футбольных клюбаў Расеі, які вёў сваю гісторыю з моманту заснаваньня каманды «Дынама» пры НКУС Краснадару, затым клюб неаднаразова мяняў ведамасную прыналежнасьць з прычыны палітычнай каньюнктуры ў СССР.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На Кубані футбол зьявіўся ў пачатку XX стагодзьдзя, калі ім сталі займацца чальцы розных спартовых клюбаў Екацерынадару таго часу. Спачатку матчы праводзіліся выключна ўнутры клюбаў, нароўні з змаганьнямі па іншых відах спорту, але паступова новая гульня стала зацікаўліваць ўсё больш людзей, таму сталі праводзіцца й нерэгулярныя таварыскія сустрэчы паміж рознымі клюбамі гораду. Першы міжгародні матч быў згуляны ў Екацерынадары 6 жніўня (паводле іншых зьвестак 9 жніўня) 1912 году, калі мясцовы клюб «Ахілес» (паводле іншых зьвестак зборная Екацерынадару, аснову якой складалі гульцы клюбу «Ахілес») разграміў новарасейскую «Алімпію»[1] (паводле іншых зьвестак «Алімпію-2») зь лікам 5:0[2] (паводле іншых зьвестак 5:1). З 1913 году стаў праводзіцца ўжо паўнавартасны чэмпіянат гораду, матчы паміж гарадзкімі камандамі, «Ахілес», «Спорт», «Вікторыя» й іншымі, сталі рэгулярнымі.

З-за распачатых неўзабаве войнаў і палітычных узрушэньняў, якія зьмянілі да непазнавальнасьці аблічча краіны, аб футболе ў той час вядома вельмі мала, большасьць крыніцаў былі страчаны, і ў наш час гісторыю футболу ў дарэвалюцыйным Екацерынадары й у Краснадары 1920-х гадоў аднаўляць даводзіцца літаральна па макулінках, а шматлікія дадзеныя, па ўсёй бачнасьці, ужо страчаны беззваротна.

«Дынама»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да таго, як пачалі праводзіцца паўнавартасныя, масавыя чэмпіянаты, сярод аматараў футболу былі папулярныя таварыскія матчы «Дынама» з наймацнейшымі камандамі Расеі, Украіны, Закаўказьзя й суседзяў па Паўночным Каўказе. Акрамя гэтых гульняў, у горадзе праводзіліся матчы розных таварыскіх турніраў, як розыгрыш «Кубка Сяброўства», у якім удзельнічалі розныя спартовыя клюбы гораду й зборная каманда Краснадарскага вайсковага гарнізона. Паводле захаваных дадзеных, сустрэчы дадзенага турніру пачыналіся даволі арыгінальна: над гульнявым полем зьніжаўся самалёт, зь якога скідаўся футбольны мяч[3].

У 1931 годзе «Дынама» займела ўласны стадыён, які быў пабудаваны ў самым цэнтры Краснадару, гэты стадыён існуе й па сёньняшні дзень, зьяўляючыся найстарэйшым захавалым спартовым будынкам гораду. У тым жа годзе «Дынама» стала пераможцам спартакіяды народаў Паўночнага Каўказу[4].

У 1935 годзе дынамаўцы ў складзе зборнай Краснадару ўдзельнічалі ў чэмпіянаце СССР, які праводзіўся тады сярод зборных гарадоў. На групавым этапе ў Пяцігорску каманда правяла 3 гульні за 5 дзён: 26 чэрвеня згуляла ўнічыю 2:2 з камандай Эрывані, 28 чэрвеня перамагла каманду Махачкалы зь лікам 1:0, а 30 чэрвеня прайграла гаспадарам поля — футбалістам Пяцігорску зь лікам 1:2, і ў выніку заняла толькі 3 месца ў групе, на чым і скончыла свой выступ у чэмпіянаце СССР сярод гарадоў.

Зьмены назвы клюбу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1928—1953: Дынама
  • 1954—1957: Нафтанік
  • 1958—1960: Кубань
  • 1960—1962: Спартак
  • з 1963 году — Кубань

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Андрей Костылев. В 100 лет настроение прекрасное! // Независимая спортивная газета. — 2007. — № 38.
  2. ^ Серов Е. Краснодарские достижения-99 // Спорт-Экспресс Футбол. — 1999. — № 31 (от 26 октября). — С. 27.
  3. ^ История клуба до Великой Отечественной войны. 1928 год. Официальный сайт ФК «Кубань»
  4. ^ История клуба до Великой Отечественной войны. 1931 год. Официальный сайт ФК «Кубань».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кубань Краснадарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў