Кубак Бразыліі па футболе
| Кубак Бразыліі па футболе | |
| | |
| Заснаваны | 1989 |
|---|---|
| Колькасьць камандаў | 126 |
| Дзейны чэмпіён | Фламэнгу — 5-ы тытул (2025) |
| Найбольш пасьпяховы клюб | Крузэйру (6 тытулаў) |
| Вэб-сайт | www.cbf.com.br |
|
| |
Кубак Бразыліі па футболе (па-партугальску: Copa do Brasil) — штогадовае спаборніцтва для бразыльскіх футбольных клюбаў. Першы розыгрыш турніру адбыўся ў 1989 годзе. Спачатку ў кубку бралі ўдзел 32 клюбы. Колькасьць зь цягам часу павялічылася да 40 у 1996 годзе, 69 — да 2000 году. Пасьля 2001 году стабілізавалася на ўзроўні 64, і колькасьць заставалася на гэтым узроўні да 2012 году. У турніры бяруць удзел каманды з усіх 26-і штатаў Бразыліі і фэдэральнай акругі. Унутры краіны мае такую ж важкасьць, як і сам чэмпіянат Бразыліі, бо чэмпіёнскі прызавы фонд нават вышэйшы за Сэрыю А[1]. Да таго ж Кубак Бразыліі ёсьць добрай мажлівасьцю для камандаў зь невялікіх штатаў згуляць супраць буйных камандаў. Пераможца кубка аўтаматычна кваліфікуецца на Кубак Лібэртадорэс, самага прэстыжнага кантынэнтальнага футбольнага турніру. Найбольш пасьпяховым клюбам уважаецца «Крузэйру».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Por que a premiação da Copa do Brasil é maior que a do Brasileiro?. UOL (25.09.2023).