Кубак Беларусі па футболе 2021—2022 гадоў
| Кубак Беларусі па футболе 2021—2022 гадоў | |
| Спаборніцтва | Кубак Беларусі па футболе |
|---|---|
| Даты | 8 траўня 2021 — 21 траўня 2022 |
| Колькасьць удзельнікаў | 102 |
| Пераможца | Гомель |
| Фіналіст | БАТЭ |
| Згуляных матчаў | 107 |
| Забітых галоў | 420 |
| Найлепшы бамбардзір | — 5 |
Кубак Беларусі па футболе ў сэзоне 2021—2022 гадоў — 31-ы сэзон беларускага футбольнага турніру сярод прафэсійных беларускіх клюбаў, а таксама камандаў калектываў фізычнай культуры. У адрозьненьне ад чэмпіянату ладзіцца паводле схемы восень—вясна. Дзякуючы пашырэньню Другой лігі, таксама пашырылася колькасьць удзельнікаў кубка амаль удвая. Такім чынам, у параўнаньні з розыгрышам 2020—2021 гадоў дадаўся дадатковы папярэдні раўнд.
Турнір пачаўся ў траўні 2021 году і цягнуўся да канца траўня 2022 году. Фінальны матч быў згуляны на сталічным стадыёне «Дынама», на якім «Гомель» выгуляў барысаўскі БАТЭ зь лікам 2:1. Гамельчукі, такім чынам, здабылі свой трэці кубак у гісторыі, дзякуючы чаму атрымалі права ўзяць удзел у 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігу канфэрэнцыяў УЭФА 2022—2023 гадоў.
Каляндар
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Раўнд | Дата | Колькасьць матчаў | Колькасьць клюбаў | Прыяднаныя да раўнду клюбы |
|---|---|---|---|---|
| Папярэдні | 8—9 траўня 2021 | 35 | 102 → 67 | 70 |
| 1-ы кв. раўнд | 22—23 траўня 2021 | 20 | 67 → 47 | 5 |
| 2-і кв. раўнд | 29 траўня — 16 чэрвеня 2021 | 15 | 47 → 32 | 10 |
| 1/16 фіналу | 22 чэрвеня — 19 ліпеня 2021 | 16 | 32 → 16 | 17 |
| 1/8 фіналу | 7—9 жніўня 2021 | 8 | 16 → 8 | няма |
| Чвэрцьфіналы | 6—13 сакавіка 2022 | 4 × 2 = 8 | 8 → 4 | няма |
| Паўфіналы | 6—27 красавіка 2022 | 2 × 2 = 4 | 4 → 2 | няма |
| Фінал | 21 траўня 2022 | 1 | 2 → 1 | няма |
Папярэдні раўнд
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Лёсаваньне папярэдняга раўнду (1/128 фіналу) адбылося 28 красавіка 2021 году[1].
На гэтай стадыі ўзялі ўдзел 70 клюбаў:
- 1 удзельнік рэгіянальных кубкаў (КФК);
- 69 клубаў Другой лігі (Д3).
Матчы былі згуляныя 8 і 9 траўня 2021 году.
| Гаспадары | Лік | Госьці |
|---|---|---|
| 8 траўня 2021 году | ||
| ДЮСШ (Столін, Д3) | 3:0 тэхн. | Надзея (Баранавіцкі раён, Д3) |
| Маларыта (Д3) | 8:0 | Эўраэкспарт (Высокае, Д3) |
| Лясгас (Гомель, Д3) | 4:3 (д. ч.) | Вэртыкаль (Каленкавічы, Д3) |
| Горкі (Д3) | 1:0 | Краснапольле (Д3) |
| Граніт (Мікашэвічы, Д3) | 1:4 | Стэнлес (Пінск, Д3) |
| Дарагічын (Д3) | 0:1 | Крэчат (Бяроза, Д3) |
| Гарадоцкія львы (Гарадок, Д3) | 7:0 | Чашнікі |
| Мёры (Д3) | 0:3 | Лепель (Д3) |
| Сянно (Д3) | 4:2 | Полацак-2019 (Д3) |
| Мантажнік (Мазыр, Д3) | 2:1 | Паперпрам (Гомель, Д3) |
| Маладэчна (Д3) | 5:0 | Колас (Ігумен, Д3) |
| Крупкі-ДРБУ-164 (Д3) | 2:1 | Адзінства (Койданаў, Д3) |
| Вяльля (Вялейка, Д3) | 0:5 | Смалявічы (Д3) |
| Капыль (Д3) | 0:0 (пэн. 3:1) | Вікторыя (Мар’іна Горка, Д3) |
| Івацэвічы (Д3) | 3:0 | Янаў (Д3) |
| Жлобін (Д3) | 2:2 (пэн. 4:5) | Шацілавічы (Д3) |
| Бярэзань (Д3) | 0:4 | Фалька (Чаркасы, Д3) |
| Любань (Д3) | 2:5 | Клецак (Д3) |
| ФСК Гарадзенскі (Скідзель, Д3) | 1:0 (д. ч.) | Чайка (Зэльва, Д3) |
| Ашмяны (Д3) | 1:0 | Зьмена (Ваўкавыск, Д3) |
| Берасьцежылбуд (Берасьце, Д3) | 2:0 | Ніва (Доўбізна, Д3) |
| 9 траўня 2021 году | ||
| БДУ (Менск, Д3) | 3:0 | Спартак (Слуцак, Д3) |
| Старыя Дарогі (Д3) | 5:3 (д. ч.) | Нясьвіж (Д3) |
| Прадцэнтар (Віцебск, Д3) | 0:2 | Газавік (Віцебск, Д3) |
| Энэргетык-БДАТУ (Менск, Д3) | 0:2 | Партызан (Салігорск, Д3) |
| Лунінец (Д3) | 5:2 | Новая Прыпяць (Альшаны, Д3) |
| Ніва (Талачын, Д3) | 3:1 (д. ч.) | АвіяДар (Ворша, Д3) |
| Атлянт (Кобрынь, Д3) | 5:1 | Пружаны (Д3) |
| Паставы (Д3) | 2:1 | Глыбокае (Д3) |
| Астравец (Д3) | 11:0 | Слонім-Сіці (Д3) |
| Белая Русь (Зьдзецел, Д3) | 1:1 (пэн. 0:3) | Масты (Д3) |
| Сьвіслач (Д3) | 0:5 | ЖКГ (Горадня, Д3) |
| Макслайн (Рагачоў, Д3) | 6:0 | МНПЗ (Мазыр, Д3) |
| Шчучын (Д3) | 1:2 | Цэмэнтнік (Краснасельскі, Д3) |
| Узда (Д3) | 4:2 | Ураджайная (Сеніца, КФК) |
1-ы кваліфікацыйны раўнд
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Лёсаваньне першага кваліфікацыйнага раўнду (1/64 фіналу) адбылося 12 траўня 2021 году[2].
На гэтай стадыі ўзялі ўдзел 40 клюбаў:
- 35 пераможцаў папярэдняга раўнду;
- 5 клюбаў Другой лігі (Д3)
Матчы былі згуляныя 22 і 23 траўня 2021 году.
| Гаспадары | Лік | Госьці |
|---|---|---|
| 22 траўня 2021 году | ||
| Фалька (Чаркасы, Д3) | 2:7 | Маладэчна (Д3) |
| Атлянт (Кобрынь, Д3) | 3:2 | Крэчат (Бяроза, Д3) |
| Паставы (Д3) | 0:1 | Газавік (Віцебск, Д3) |
| Шацілавічы (Д3) | 1:3 | Макслайн (Рагачоў, Д3) |
| Асіпавічы (Д3) | 2:1 | Горкі (Д3) |
| Стэнлес (Пінск, Д3) | 5:0 | Лунінец (Д3) |
| Лепель (Д3) | 3:1 (д. ч.) | Ніва (Талачын, Д3) |
| СМІаўтатранс (Смалявічы, Д3) | 1:3 | Смалявічы (Д3) |
| Маларыта (Д3) | 4:2 (д. ч.) | Берасьцежылбуд (Берасьце, Д3) |
| Капыль (Д3) | 2:1 | БДУ (Менск, Д3) |
| Клецак (Д3) | 0:3 | Кронан (Стоўпцы, Д3) |
| 23 траўня 2021 году | ||
| ДЮСШ (Столін, Д3) | 2:8 | Івацэвічы (Д3) |
| Гарадоцкія львы (Гарадок, Д3) | 0:1 (д. ч.) | Сянно (Д3) |
| Лясгас (Гомель, Д3) | 4:1 | Мантажнік (Мазыр, Д3) |
| Ашмяны (Д3) | 1:2 (д. ч.) | ФСК Гарадзенскі (Скідзель, Д3) |
| Масты (Д3) | 3:5 (д. ч.) | Цэмэнтнік (Краснасельскі, Д3) |
| Партызан (Салігорск, Д3) | 5:1 | Старыя Дарогі (Д3) |
| ЖКГ (Горадня, Д3) | 0:2 | Астравец (Д3) |
| Спартак (Шклоў, Д3) | 1:2 (д. ч.) | Касьцюковічы (Д3) |
| Узда (Д3) | 5:1 | Крупкі-ДРБУ-164 (Д3) |
2-і кваліфікацыйны раўнд
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Лёсаваньне другога кваліфікацыйнага раўнду (1/32 фіналу) адбылося 24 траўня 2021 году[3].
На гэтай стадыі ўзялі ўдзел 30 клюбаў:
- 20 пераможцаў 1-га раўнду;
- 10 клюбаў Першай лігі (Д2), акрамя петрыкаўскага «Шахцёра», які як фарм-клюб ня мае права браць удзелу ў кубку, і «Крумкачоў», якія адразу трапілі ў наступны раўнд дзякуючы таму, што на момант лёсаваньня трымалі першае месца ў дывізіёне.
Матчы былі згуляныя 29 і 30 траўня 2021 году. Толькі адзін матч быў перанесены на 16 чэрвеня.
| Гаспадары | Лік | Госьці |
|---|---|---|
| 29 траўня 2021 году | ||
| Макслайн (Рагачоў, Д3) | 2:4 (д. ч.) | Хваля (Пінск, Д2) |
| Сянно (Д3) | 1:6 | Лякаматыў (Гомель, Д2) |
| Газавік (Віцебск, Д3) | 1:8 | Нафтан (Наваполацак, Д2) |
| Астравец (Д3) | 1:1 (пэн. 1:4) | Баранавічы (Д2) |
| Івацэвічы (Д3) | 0:5 | Арсэнал (Койданаў, Д2) |
| Атлянт (Кобрынь, Д3) | 0:3 | Белшына (Бабруйск, Д2) |
| Стэнлес (Пінск, Д3) | 3:2 | Слонім-2017 (Д2) |
| Маларыта (Д3) | 11:0 | Касьцюковічы (Д3) |
| Кронан (Стоўпцы, Д3) | 1:4 | Дняпро (Магілёў, Д2) |
| 30 траўня 2021 году | ||
| Цэмэнтнік (Краснасельскі, Д3) | 0:3 | Партызан (Салігорск, Д3) |
| Асіпавічы (Д3) | 1:2 | Маладэчна (Д3) |
| Капыль (Д3) | 0:4 | Ворша (Д2) |
| Лепель (Д3) | 0:1 | Смалявічы (Д3) |
| ФСК Гарадзенскі (Скідзель, Д3) | 1:6 | Ліда (Д2) |
| 16 чэрвеня 2021 году | ||
| Лясгас (Гомель, Д3) | 1:1 (пэн. 2:4) | Узда (Д3) |
1/16 фіналу
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Лёсаваньне 1/16 фіналу адбылося 1 чэрвеня 2021 году[4].
На гэтай стадыі ўзялі ўдзел 32 клюбы:
- 15 пераможцаў 1/32 фіналу;
- 1 клюб Першай лігі (Д2), якім сталі «Крумкачы», бо на час лёсаваньня 2-га кваліфікацыйнага раўнду гэтая каманда трымала першы радок табліцы Першай лігі;
- Усе 16 клюбаў Найвышэйшай лігі (Д1).
Клюбы Найвышэйшай лігі супрацьстаялі клюбам зь ніжэйшых ліг. Матчы былі згуляныя 22 і 23 чэрвеня 2021 году, але асобныя матчы былі перанесеныя на пазьнейшы час.
| Гаспадары | Лік | Госьці |
|---|---|---|
| 22 чэрвеня 2021 году | ||
| Крумкачы (Менск, Д2) | 1:1 (пэн. 4:5) | Нёман (Горадня) |
| Баранавічы (Д2) | 1:6 | БАТЭ (Барысаў) |
| Хваля (Пінск, Д2) | 0:1 | Славія (Мазыр) |
| Ворша (Д2) | 2:6 | Гомель |
| Маладэчна (Д3) | 0:4 | Энэргетык-БДУ (Менск) |
| Арсэнал (Койданаў, Д2) | 2:1 | Смаргонь |
| Дняпро (Магілёў, Д2) | 2:1 | Менск |
| 23 чэрвеня 2021 году | ||
| Маларыта (Д3) | 1:2 | Слуцак |
| Белшына (Бабруйск, Д2) | 1:3 | Рух (Берасьце) |
| Лякаматыў (Гомель, Д2) | 3:3 (пэн. 4:2) | Іслач (Менскі раён) |
| Смалявічы (Д3) | 1:3 | Віцебск |
| Ліда (Д2) | 0:3 | Дынама (Менск) |
| Партызан (Салігорск, Д3) | 2:2 (пэн. 1:3) | Спадарожнік (Рэчыца) |
| 10 ліпеня 2021 году | ||
| Нафтан (Наваполацак, Д2) | 2:2 (пэн. 4:5) | Дынама (Берасьце) |
| Стэнлес (Пінск, Д3) | 0:2 | Тарпэда-БелАЗ (Жодзін) |
| 19 ліпеня 2021 году | ||
| Узда (Д3) | 0:3 | Шахцёр (Салігорск) |
1/8 фіналу
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Лёсаваньне 1/8 фіналу адбылося 13 ліпеня 2021 году[5].
Матчы былі згуляныя з 7 па 9 жніўня 2021 году.
| Гаспадары | Лік | Госьці |
|---|---|---|
| 7 жніўня 2021 году | ||
| Спадарожнік (Рэчыца) | 0:3 тэхн. | Дняпро (Магілёў, Д2) |
| Энэргетык-БДУ (Менск) | 0:4 | Нёман (Горадня) |
| Слуцак | 0:4 | Дынама (Менск) |
| Віцебск | 0:0 (пэн. 5:4) | Арсэнал (Койданаў, Д2) |
| 8 жніўня 2021 году | ||
| Славія (Мазыр) | 1:2 | БАТЭ (Барысаў) |
| Тарпэда-БелАЗ (Жодзін) | 0:0 (пэн. 5:4) | Лякаматыў (Гомель, Д2) |
| Дынама (Берасьце) | 2:0 | Рух (Берасьце) |
| 9 жніўня 2021 году | ||
| Шахцёр (Салігорск) | 1:2 (д. ч.) | Гомель |
Чвэрцьфіналы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Лёсаваньне чвэрцьфіналу адбылося 13 жніўня 2021 году[6].
Калі магілёўскае «Дняпро» было прадстаўніком Першай лігі на папярэдніх этапах кубка, з пачаткам 2022 году каманда павысілася ў Найвышэйшую лігу, прадстаўляючы ў розыгрышы першы дывізіён. На гэтай стадыі вынікі супрацьстаяньня падбіваліся паводле сумы двух матчаў. Першыя матчы былі згуляныя з 6 па 9 сакавіка 2022 году, а матчы ў адказ адбыліся 12 і 13 сакавіка 2022 году.
| Каманда 1 | Агульны лік | Каманда 2 | 1-ы матч | 2-і матч |
|---|---|---|---|---|
| 6 і 12 сакавіка 2022 году | ||||
| Дынама (Менск) | 2:4 | Гомель | 1:1 | 1:3 |
| Віцебск | 2:1 | Дынама (Берасьце) | 2:0 | 0:1 |
| 7 і 13 сакавіка 2022 году | ||||
| Нёман (Горадня) | 3:0 | Дняпро (Магілёў) | 3:0 | 0:0 |
| 9 і 13 сакавіка 2022 году | ||||
| БАТЭ (Барысаў) | 2:1 | Тарпэда-БелАЗ (Жодзін) | 1:1 | 1:0 |
Паўфіналы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Лёсаваньне паўфіналу адбылося 14 сакавіка 2022 году[7].
На гэтай стадыі вынікі супрацьстаяньня падбіваліся паводле сумы двух матчаў. Першыя матчы былі згуляныя 6 і 7 красавіка 2022 году, а матчы ў адказ адбыліся 27 красавіка 2022 году.
| Каманда 1 | Агульны лік | Каманда 2 | 1-ы матч | 2-і матч |
|---|---|---|---|---|
| 6 і 27 красавіка 2022 году | ||||
| Нёман (Горадня) | 2:3 | БАТЭ (Барысаў) | 2:1 | 0:2 |
| 7 і 27 красавіка 2022 году | ||||
| Гомель | 2:1 | Віцебск | 2:0 | 0:1 |
Фінал
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Фінальны матч быў згуляны 21 траўня 2022 году на менскім стадыёне «Дынама»[8].
| 21 траўня 2022 году 19:00 (UTC+3) |
БАТЭ | 1:2 | Гомель | «Дынама», Менск Гледачоў: 10587 Судзьдзя: Віталь Севасьцьянік (Горадня) |
|---|---|---|---|---|
| Я. Філіпавіч |
АБФФ | Бардачоў Мацьвейчык | ||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Вся жеребьевка предварительного раунда Кубка Беларуси 2021/2022
- ^ Состоялась жеребьевка 1/64 финала Кубка Беларуси 2021/2022 (рас.). Football.by (2021-05-12). Праверана 2025-12-21 г.
- ^ Кубок Беларуси, 1/32 финала. "Арсенал" сыграет с "Ивацевичами", "Атлант" - "Белшина" и другие пары (рас.). Football.by (2021-05-24). Праверана 2025-12-21 г.
- ^ Кубок Беларуси, 1/16 финала. БАТЭ сыграет с «Барановичами», «Крумкачы» — «Неман» и другие пары
- ^ Футбол. «Динамо-Брест» — «Рух» и еще семь пар 1/8 финала Кубка Беларуси Архівавана 13 ліпеня 2021.
- ^ БАТЭ против «Торпедо-БелАЗ», «Динамо» Мн - «Гомель». Стали известны пары 1/4 финала Кубка Беларуси (рас.) Football.by Праверана 2021-08-13 г.
- ^ В полуфинале Кубка Беларуси БАТЭ сыграет с "Неманом", "Гомель" - с "Витебском" (рас.) Football.by Праверана 2022-03-14 г.
- ^ Трех трофеев за сезон у БАТЭ не будет. Матвейчик за пять минут перевернул исход финала Кубка страны (рас.). Football.by (2022-05-21). Праверана 2025-12-21 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кубак Беларусі на Беларускай фэдэрацыі футболу (рас.)