Кубак Аўстрыі па футболе
| Кубак Аўстрыі па футболе | |
| | |
| Заснаваны | 1918 |
|---|---|
| Колькасьць камандаў | 64 |
| Дзейны чэмпіён | ЛАСК — 2-і тытул (2025—2026) |
| Найбольш пасьпяховы клюб | Аўстрыя Вена — 27 тытулаў |
| Вэб-сайт | www.oefb.at |
|
| |
Кубак Аўстрыі па футболе (па-нямецку: ÖFB-Cup) — штогадовае спаборніцтва для аўстрыйскіх футбольных клюбаў, якое арганізуецца Аўстрыйскім футбольным зьвязам з 1918 году. Ладзіцца ў фармаце матчаў на выбыцьцё. У першыя гады кубак асабіста ўручаў пераможцу фэдэральны прэзыдэнт Аўстрыі. Аднак з 1950-х гадоў кубкавы турнір карыстаўся ў Аўстрыі толькі мернай папулярнасьцю і значна адстае ад заваяваньня чэмпіёнскага тытула. Розныя захады ў справе зьмяненьня сытуацыі не далі плёну, таму наведвальнасьць кубкавых матчаў усё яшчэ значна ніжэйшая за матчы гульняў Бундэсьлігі. У 2008 годзе турнір ладзіўся выключна з аматарскімі камандамі, каб вызваліць больш датаў для гульняў лігі. У выніку ранейшае завяршэньне лігі мела на мэце даць зборнай Аўстрыі больш часу дзеля падрыхтоўкі да чэмпіянату Эўропы. Пераможца Кубка Аўстрыі атрымлівае месца ў эўракубках.