Ксандра Вэльзэбур
| Ксандра Вэльзэбур | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Нарадзілася | 7 верасьня 2001[1][2][3] (25 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | шорт-трэкістка |
Ксандра Вэльзэбур (па-нідэрляндзку: Xandra Velzeboer; нар. 7 верасьня 2001 году) — нідэрляндзкая шорт-трэкістка. Алімпійская чэмпіёнка 2022 і 2026 гадоў. Ейная старэйшая сястра Мішэль таксама прафэсійна займаецца шорт-трэкам, гэтак жа як і іншыя сваякі некалі былі прафэсійнымі спартоўцамі ў шорт-трэку[4].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На этапах Кубка сьвету дэбютавала ў 2019 годзе. У 2021 годзе ўзяла бронзу ў забегу на 1500 мэтраў на чэмпіянаце сьвету 2021 году і стала чэмпіёнкай сьвету ў эстафэце. На зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году здабыла залаты мэдаль у жаночай эстафэце на 3 тысячы мэтраў. Неўзабаве пасьля гэтага, на чэмпіянаце сьвету 2022 году, Вэльзэбур стала чэмпіёнкай сьвету на дыстанцыі 500 мэтраў і атрымала бронзавы мэдаль у забегу на 1000 мэтраў, як у агульным заліку, гэтак і ў эстафэце. У сэзоне 2022—2023 гадоў тройчы перамагала на этапах Кубка сьвету, рабілася чэмпіёнкай Нідэрляндаў ды ўсталявала сусьветны рэкорд на дыстанцыі 500 мэтраў у Солт-Лэйк-Сіці. На зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 году стала чэмпіёнкай на дыстанцыях 500 і 1000 мэтраў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 https://www.schaatsen.nl/nieuws/2019/augustus/dilemma-s-met-xandra-velzeboer-lijkt-me-geweldig-om-een-relay-te-winnen-met-alle-meiden/
- ↑ https://www.shorttrack.swisstiming.com/Entries.aspx?evt=11213100000124
- ↑ https://www.teamnl.org/sporters/xandra-velzeboer
- ↑ «Marc, zijn zussen en dochters doen het: de familie Velzeboer is een echte shorttrackfamilie». NPO 1.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старонка на бачыне Міжнароднага зьвязу канькабежцаў
- Нарадзіліся 7 верасьня
- Нарадзіліся ў 2001 годзе
- Нарадзіліся ў Гельдэрляндзе
- Нідэрляндзкія шорт-трэкісткі
- Шорт-трэкісты і шорт-трэкісткі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году
- Шорт-трэкісты і шорт-трэкісткі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 году
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 году
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2026 году