Крэмніцкія Бані
| Крэмніцкія Бані славац. Kremnické Bane | |||
| Населены пункт | |||
Геаграфічны цэнтар Эўропы ля Крэмніцкіх Баняў | |||
| |||
| Краіна | Славаччына | ||
|---|---|---|---|
| Край | Банскабыстрыцкі | ||
| Рэгіён | Погранье | ||
| Першыя згадкі | 1361 | ||
| Дата заснаваньня | 1361 | ||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| староста | Юрай Возар | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 7,741 км² | ||
| Вышыня НУМ | 784 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 48°44′07″ пн. ш. 18°54′19″ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 268 чал. (2014) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | +421-45 | ||
| Паштовы індэкс | 967 01 (Крэмніца 1) | ||
| NUTS | 516988 | ||
| Нумарны знак | ZH | ||
| Сайт | obeckremnickebane.sk | ||
| Крэмніцкія Бані на мапе Славаччыны Крэмніцкія Бані | |||
Крэ́мніцкія Ба́ні (па-славацку: Kremnické Bane) — вёска ў раёне Ж’яр над Гронам Банскабыстрыцкага краю Славаччыны, разьмешчаная ў цэнтральнай частцы Крэмніцкіх гораў. Знаходзіцца за 4 км на поўнач ад Крэмніцы, непадалёк ад славацкага «геаграфічнага цэнтру Эўропы».
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першыя пісьмовыя згадкі пра паселішча датаваныя 1361 року. Шахтарскае паселішча заснавалі нямецкія калянізатары, каб здабываць у Крэмніцкіх гарах золата ды іншыя каштоўныя мэталы.
У розныя часы вёска мела розныя назвы: Ёганэсбэрг, Пяргі. Да канца Другой сусьветнай вайны тут пераважала нямецкае насельніцтва, большасьць якога была высланая ў Нямеччыну паводле Бэнэшавых дэкрэтаў.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рыма-каталіцкі касьцёл(sk) сьв. Яна Хрысьціцеля (1300) і капліца нараджэньня Панны Марыі (1908).
Над вёскаю знаходзіцца сымбалічны цэнтар Эўропы.