Перайсьці да зьместу

Крыс Ўуд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крыс Ўуд
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 сьнежня 1991(1991-12-07)[1][2] (34 гады)
Рост 191 см
Вага 82 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Нотынггэм Форэст
Нумар 11
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006 Кембрыдж[d]
2007 Гамільтан Ўандэрэрз[d] 17 (16)
2007—2008 ЎайБОП Юнайтэд[d] 5 (0)
2009—2013 Ўэст Бромўіч Альбіён 21 (1)
2010—2011 Брайтан энд Гоўв 29 (8)
2010 Барнсьлі 7 (0)
2011—2012 Бірмінггэм Сіці 23 (9)
2012 Брыстал Сіці 19 (3)
2012 Мілўол 19 (11)
2013—2015 Лэстэр Сіці 52 (12)
2013 Лэстэр Сіці 1 (2)
2015—2017 Лідс Юнайтэд 83 (41)
2015 Іпсўіч Таўн 8 (0)
2017—2022 Бэрнлі 144 (49)
2022—2023 Ньюкасл Юнайтэд 35 (4)
2023 Нотынггэм Форэст 7 (1)
2023—4 Нотынггэм Форэст 82 (37)
Зборныя
2007 Новая Зэляндыя (да 17)[d] 3 (0)
2009—4 Новая Зэляндыя 90 (45)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
24 траўня 2026.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
6 чэрвеня 2026.

Крыс Ўуд (па-ангельску: Chris Wood; нар. 7 сьнежня 1991 году) — новазэляндзкі футбаліст, нападнік ангельскага клюбу «Нотынггэм Форэст» і нацыянальнай зборнай Новай Зэляндыі. Уважаецца за аднаго з найлепшых футбалістаў у гісторыі Новай Зэляндыі[3][4][5], Ўуд ёсьць адным з усяго шасьці новазэляндцаў, якія калі-небудзь гулялі ў камандах ангельскай Прэм’ер-лігі[6].

Ўуд у складзе «Лідс Юнайтэд» у 2016 годзе.

Пасьля пачатку кар’еры на радзіме ў 2009 годзе далучыўся да ангельскага клюбу «Ўэст Бромўіч Альбіён». Потым бавіў час у арэндзе ў шасьці клюбах, перш чым у 2013 годзе далучыцца да «Лэстэр Сіці». Па арэндзе ў «Іпсўіч Таўн» у 2015 годзе ён падпісаў кантракт з клюбам Чэмпіянішыпу «Лідс Юнайтэд», дзе стаў найлепшым бамбардзірам сэзону 2016—2017 гадоў з 27 галамі. Затым Ўуд далучыўся да «Бэрнлі» за рэкордную для клюбу суму і стаў адным з бамбардзірам лігі, загнуўшы 49 галоў у 144 матчах Прэм’ер-лігі за чатыры з паловай сэзоны. У студзені 2022 году прыяднаўся да «Ньюкасл Юнайтэд» за 25 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, стаўшы найдаражэйшым гульцом з Акіяніі ў гісторыі[7]. Па пераходзе ў «Нотынггэм Форэст» у 2023 годзе Ўуд стаў найлепшым бамбардзірам клюбу ў Прэм’ер-лізе, пераўзышоўшы даўні рэкорд Браяна Роя ў 24 галы[8]. У сэзоне 2024—2025 гадоў ён ужо да сярэдзіны студзеня паўтарыў свой найлепшы бамбардзірскі вынік, пацэліўшы 14 галоў у 22 матчах[9]. Пазьней завяршыў кампанію з 20 галамі ў Прэм’ер-лізе, што было асабістым рэкордам нападнікам[10].

3 чэрвеня 2009 году дэбютаваў у таварыскім матчы супраць зборнай Танзаніі[11][12].

Новая Зэляндыя:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]