Крыстэн Сантас-Грысўалд
| Крыстэн Сантас-Грысўалд | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Нарадзілася | 2 лістапада 1994[1] (31 год) |
| Грамадзянства | |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | шорт-трэкістка |
Кры́стэн Са́нтас-Гры́сўалд (па-ангельску: Kristen Santos-Griswold; нар. 2 лістапада 1994 году) — шорт-трэкістка з ЗША.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Далучылася да прафэсійнага спорту ў 2013 годзе. Запачаткавала выступы на Кубку сьвету ў 2015 годзе. У лютым 2019 году Сантас упершыню ўзьнялася на подыюм Кубку сьвету, дзякуючы трэцяму месцу ў складзе зьмяшанай эстафэты на этапе ў Турыне. Спартоўка заняла другое месца ў агульным заліку Кубка сьвету 2021—2022 гадоў, саступіўшы толькі нідэрлянцы Сюзаннэ Схюльтынг[2]. У 2023 годзе стала ўладальніцай ажно чатырох мэдалёў на чэмпіянаце чатырох кантынэнтаў. На чэмпіянаце сьвету 2024 году ў Ратэрдаме стала пераможцай на дыстацыі ў 1000 мэтраў, а таксама ўзяла срэбра і бронзу ў іншых індывідуальных і камандных спаборніцтвах. У канцы году на чарговым чэмпіянаце чатырох кантынэнтаў сьвяткавала перамогі ў бегу на 500, 1000 і 1500 мэтраў[3]. Паводле вынікаў Кубка сьвету 2024—2025 гадоў амэрыканка перамагла як у агульным заліку, гэтак у клясыфікацыі на 500 мэтраў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 https://www.shorttrack.swisstiming.com/Entries.aspx?evt=11213100000124
- ↑ Kristen Santos wins first individual short track speed skating World Cup. Team USA (31.10.2021).
- ↑ Three vegan gold medals at skate international. Great Vegan Athletes (07.11.2023).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старонка на ShortTrackOnLine.info.