Крушэньне верталёту ў Браварах
Крушэньне верталёту ў Браварах | |
Зьвесткі пра катастрофу | |
---|---|
Дата | 18 студзеня 2023 г. |
Характар | падзеньне на зямлю |
Месца катастрофы |
Бравары, Кіеўская вобласьць 50°30′41″ пн. ш. 30°47′25″ усх. д. |
Паветранае судна | |
Назва самалёта | EC-225 Super Puma |
Бартавы нумар | 54 |
Пасажыры | 7 |
Экіпаж | 3 |
Параненыя | 25 асобаў (зь іх 11 дзяцей)[1] |
Загінулі | 14 асобаў (зь іх 1 дзіцё)[1] |
Выжылі | 0 |
Крушэньне верталёту ў Браварах — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 18 студзеня 2023 году ў горадзе Бравары Кіеўскай вобласьці Ўкраіны[2], калі верталёт ДСНС упаў паблізу мясцовага дзіцячага садка.
Верталёт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пацярпелы катастрофу верталёт быў мадэлі Airbus Н225 Super Puma. Такія мадэлі Ўкраіна закупляла ў Францыі з 2018 году ў межах праграмы па мадэрнізацыі свайго паветранага парку. Кантракт на суму 551 млн эўра падпісаў тагачасны міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў, па якім дзяржава атрымала 55 верталётаў, якія былі перададзены паліцыі, пагранічнай службе, ДСНС і Нацгвардыі. Пры гэтым лятальныя апараты пастаўляліся не новымі. Яны былі выпушчаны ў 2009—2012 гадах і мелі да 50% зносу асноўных вузлоў і агрэгатаў. Для патрэб Украіны верталёты праходзілі капітальны рамонт і мадэрнізацыю[3].
Яшчэ ў 2018 годзе ўкраінскія журналісты адзначалі, што некаторыя эўрапейскія дзяржавы, у тым ліку Нарвэгія і Польшча, адмовіліся ад эксплёатацыі гэтай мадэлі. Гэта было зроблена ў першую чаргу з-за катастрофы нарвескага Airbus Н225 Super Puma у 2016 годзе. Аднак Авакаў усё ж такі вырашыў закупіць машыны[3].
Абставіны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Верталёт AS 332 Super Puma ЕС-225 (бартавы нумар 54) Дзяржаўнай службы Ўкраіны па надзвычайных сытуацыях, які перавозіў вышэйшае кіраўніцтва МУС Украіны, разьбіўся каля 8:20 раніцы 18 студзеня 2023 году ў горадзе Бравары (Кіеўская вобласьць)[1]. Падчас туману верталёт зваліўся паміж дзіцячым садам і жылым домам, пасьля чаго пачаўся пажар[4]. Кіраўнік гораду Ігар Сапожка заявіў: «Ад магутнага выбуху разбурэньня атрымалі памяшканьні садка і адзін з бліжэйшых дамоў»[4]. У 9:28 пажар у дзіцячым садку быў ліквідаваны[1].
Паводле папярэдніх зьвестак, ляцячы на нізкай вышыні падчас туману пілёт своечасова не ўбачыў вышыннага будынка, пасьля чаго паспрабаваў рэзка падняць вышыню, што прывяло да страты кіраваньня верталётам[5][6]. Служба бясьпекі Ўкраіны ўзяла ў распрацоўку тры вэрсіі катастрофы: парушэньне правілаў палёту, тэхнічная няспраўнасьць і наўмысныя дзеяньні па зьнішчэньні транспартнага сродку[5].
Крушэньне адбылося на фоне расейскага ўварваньня ва Украіну[7]. Намесьнік кіраўніка офіса прэзыдэнта Ўкраіны Кірыл Цімашэнка заявіў, што «кіраўніцтва МУС ляцела на верталёце ў камандзіроўку ў адну з „гарачых кропак“»[6].
Ахвяры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна дадзеных МНС, загінулі 3 чальцы экіпажу і 7 пасажыраў, што былі на барту[8].
Сярод пасажыраў, кіраўніцтва МУС Украіны: міністар унутраных спраў Дзяніс Манастырскі, яго першы намесьнік Яўген Енін і дзяржаўны сакратар Міністэрства Ўкраіны Юры Лубковіч[2][1][9].
Іншыя ахвяры — дзеці і дарослыя, што былі ў дзіцячым садку.
А 10:30 кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Аляксей Кулеба паведаміў, што колькасьць загінуўшых вырасла да 18, а пацярпелых — да 29[10].
Па стану на 11:00 ранку МНС паведамляла пра 15 загінуўшых (зь іх трое дзяцей) і 25 параненых, сярод якіх 10 дзяцей, станам на на 15:45 — пра 14 загінуўшых (зь іх 1 дзіцё)[1].
Наступствы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праз некалькі гадзін пасьля катастрофы Урад Украіны прызначыў выконваючым абавязкі міністра ўнутраных спраў Ігара Кліменку, начальніка нацпаліцыі [11].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е Офіційна інформація ДСНС щодо надзвичайної ситуації, пов’язаної із авіаційною катастрофою на Київщині. Дзяржаўная служба Ўкраіны па надзвычайным сытуацыям (18.01.2023 11:23). Праверана 2023-01-18 г.
- ^ а б Монастирський загинув в авіакатастрофі у Броварах. ВВС Україна (2023-01-18). Праверана 2023-01-18 г.
- ^ а б Гвинтокрил Super Puma, який розбився в Броварах. Що про нього відомо. ВВС Україна (2023-01-18). Праверана 2023-01-18 г.
- ^ а б В Броварах под Киевом разбился вертолет. Погибли 18 человек. В их числе глава МВД Украины Денис Монастырский. Meduza (2023-01-18). Праверана 2023-01-18 г.
- ^ а б В Киевской области упал вертолёт, погибло руководство МВД Украины. Радио «Свобода» (2023-01-18). Праверана 2023-01-18 г.
- ^ а б Под Киевом разбился вертолет с руководством МВД Украины. Deutsche Welle (2023-01-18). Праверана 2023-01-18 г.
- ^ Світ - "в жалюгідному стані", заявив генсек ООН в Давосі. Голас Амэрыкі (2023-01-18). Праверана 2023-01-18 г.
- ^ Внаслідок падіння гелікоптера в Броварах загинуло керівництво МВС Праверана 2023-01-18 г. Архіўная копія ад 2023-01-18 г.
- ^ Колектив МВС висловлює співчуття рідним та близьким загиблих. МУС Украіны (2023-01-18). Праверана 2023-01-18 г.
- ^ Кількість загиблих через падіння гелікоптера у Броварах зросла до 18 – голова ОВА Радіо Свобода Праверана 2023-01-18 г.
- ^ Загибель Монастирського: які будуть наслідки і хто очолить МВС?. ВВС Україна (2023-01-18). Праверана 2023-01-18 г.